BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Увайсці ў Еўразвяз: шанцы Грузіі, Малдовы, Украіны

24.09.2016
Увайсці ў Еўразвяз: шанцы Грузіі, Малдовы, Украіны
Грузія, Украіна і Малдова два гады таму падпісалі пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ. Дык калі іх туды прымуць?

Як хутка краіны постСССР, што хочуць увайсці ў Еўразвяз, дасягнуць сваёй мэты, у сюжэце "Белсата".

Украіна: карупцыя шкодзіць больш, чым вайна

Украіне спроба інтэграцыі з Еўропай далася найцяжэй: яна заплаціла за гэта стратай Крыму і вайной на Данбасе. Пасля канфлікту з усходняй суседкай месца расейскага рынку ўва ўкраінскай эканоміцы паволі займае еўрапейскі. Апроч свабоднага гандлю, галоўная мэта ўкраінцаў – бязвізавы рух.

З еўрапейскіх краінаў найбольш украінскіх тавараў сёння купляе Польшча. На працягу першага паўгоддзя 2016-га польскую мяжу перакрочыла больш за 5 млн грамадзянаў Украіны.

Пакуль на шляху ў Еўропу апроч вайны ўкраінцам перашкаджае любоў да хабараў.

«Мы маем праблемы з хуткасцю рэформаў. Перад Украінай стаяць вялікія выклікі ў мностве сфераў, і зрабіць гэта якасна і хутка – вельмі складана. Нам дасталася складаная спадчына – карупцыя і невыкананне законаў. Пакуль мы не вырашым гэтыя праблемы, то не зможам выканаць нашыя абавязкі перад Еўразвязам», – кажа Вераніка Маўчан з кіеўскага Інстытуту эканамічных даследаванняў і палітычных кансультацыяў.

Кіраўнікі Еўразвязу лічаць, што Украіне спатрэбіцца больш за дваццаць гадоў каб далучыцца да Абʼяднанай Еўропы.

Малдова: адзін крок наперад, два назад

Карупцыя давяла і суседнюю Малдову да таго, што на працягу апошняга году там змянілі трох кіраўнікоў ураду. Адзін з іх нават атрымаў дзевяць гадоў турмы за хабарніцтва.

Часу на правядзенне рэформаў не шмат: у кастрычніку ў Малдове адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Галоўны фаварыт, Ігар Дадон, – лідар прарасейскай партыі сацыялістаў.

Сёння самыя вялікія прарасейскія настроі з усіх трох краінаў, якія падпісалі пагадненне ў ЕЗ, – менавіта ў Малдове. І гэта нягледзячы на тое, што малдаване ўжо як два гады без візаў ездзяць па Еўразвязе, а ЕЗ – галоўны гандлёвы партнёр.

«Калі выбары выйграе Дадон, гэта прывядзе да «прыднястравізацыі» краіны і канчаткова заблакуе праеўрапейскія імкненні Малдовы», – кажа кішынёўскі палітолаг Карнэл Кюрэа.

Грузія: каўказская выдатніца

Пра свае праеўрапейскія амбіцыі ўжо не першы год заяўляе таксама і Грузія. Дзякуючы рэформам былога прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, узровень карупцыі там непараўнальна ніжэйшы чым ва Украіне ці ў Малдове. Акрамя таго там самыя высокія праеўрапейскія настроі.

Большасць грузінаў хацела б бачыць сваю краіну ў складзе Еўразвязу. За супрацу з расейскім ЕўразЭЗ выказваюцца толькі 29 % грамадзянаў. Толькі за першы год пасля падпісання пагаднення аб асацыяцыі таваразварот паміж Грузіяй і Еўразвязам вырас на 15 %. Сёння аб’яднаная Еўропа – галоўны гандлёвы партнёр гэтай каўказскай краіны.

Доўгая дарога ў Еўразвяз

Усе тры краіны маюць супольную праблему – сепаратыстаў. У Малдове – Прыднястроўе. У Грузіі – Абхазія і Паўднёвая Асеція, ва Украіне – Крым і Данбас. А гэта блакуе перспектыву ўступлення гэтых краінаў у ЕЗ, таму што ў кожную хвіліну там можа выбухнуць вайна.

Масква наўрад ці адмовіцца ад маніпулявання сітуацыяй у гэтых праблематычных рэгіёнах. А гэта значыць, што акрамя адмены візаў сур’ёзнага прагрэсу ў еўраінтэграцыі Украіны, Малдовы і Грузіі пакуль чакаць не варта.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео