BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Заява Беларускай нацплатформы грамадзянскай супольнасці адносна адбыўшыхся парламенцкіх выбараў

22.09.2016 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Заява Беларускай нацплатформы грамадзянскай супольнасці адносна адбыўшыхся парламенцкіх выбараў
22 верасня 2016 года Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП прыняла заяву "Аб выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання".

Заява

Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

"Аб выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання"

22 верасня 2016 года

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, абапіраючыся на прамежкавыя і заключныя справаздачы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці аб ходзе і выніках выбарчага працэсу (у прыватнасці, матэрыялы маніторынгаў Праваабарончага цэнтра "Вясна", Беларускага Хельсінскага камітэта і Беларускай асацыяцыі журналістаў), канстатуе: што, нягледзячы на некоторыя нязначныя пазітыўныя змены ў характары выбарчай кампаніі, прайшоўшыя выбары не могуць быць прызнаныя дэмакратычнымі, свабоднымі і адкрытымі.

Падчас выбараў 2016 года прысутнічалі некаторыя нязначныя пазітыўныя змены ў характары выбарчай кампаніі. Так неабходна адзначыць, што:

  • у параўнанні з папярэднімі кампаніямі, падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў і падчас правядзення агітацыі значных перашкод з боку ўладаў не было;
  • колькасць адмоў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп і адмоў у рэгістрацыі кандыдатаў было нязначным;
  • пры фарміраванні тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій дапускалася магчымасць прысутнасці назіральнікаў;
  • пры фарміраванні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій часам дапускалася практыка адкрытага абмеркавання кандыдатаў на ўключэнне ў камісію, а таксама практыка персанальнага галасавання ў выпадку конкурсу за месца ў камісіях;
  • у шэрагу выпадкаў (27%) працэдура праверкі акруговымі выбарчымі камісіямі подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты была празрыстай для назірання;
  • умовы правядзення масавых агітацыйных мерапрыемстваў і размяшчэння агітацыйных матэрыялаў былі лепш, чым у папярэдніх выбарчых кампаніі 2015 і 2012 гадоў.

Пры наяўнасці гэтых пазітыўных тэндэнцый, у цэлым, дадзеная выбарчая кампанія істотна не адрознівалася ад усіх папярэдніх.

У ходзе гэтых выбараў:

  • адсутнічалі роўныя ўмовы доступу ўсіх кандыдатаў да дзяржаўных СМІ;
  • пры фармаванні выбарчых камісій ужываўся дыскрымінацыйны падыход да прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый і незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці;
  • шырока выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс на карысць праўладных кандыдатаў;
  • прысутнічалі шматлікія факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні;
  • працэдура падліку галасоў засталася непразрыстай для назіральнікаў і, у значным ліку выпадкаў, праводзілася з парушэннем устаноўленага парадку.

Беларускія ўлады не ўлічылі большасці рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па паляпшэнні выбарчага працэсу, а тыя нязначныя змены, якія былі зроблены, не прывялі да яго большай адкрытасці і дэмакратычнасці.

Мы вымушаны канстатаваць, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання 2016 года не адпавядалі як патрабаванням базавых міжнародных стандартаў, так і выбарчаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь і не могуць быць прызнаныя дэмакратычнымі, свабоднымі і адкрытымі.

Мы таксама лічым, што абранне ў склад Палаты прадстаўнікоў дзвюх незалежных кандыдатаў не дае падстаў лічыць гэтыя выбары больш дэмакратычнымі. Мы мяркуем, што такая сітуацыя склалася ў выніку наўмыснага маніпулявання ўладамі выбарчым працэсам і істотных фальсіфікацый у працэсе галасавання.

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці — удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Спампаваць дакумент

Скачать документ

Download document

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео