BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Берасцеец патрабуе прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці Лідзію Ярмошыну

23.08.2016
Берасцеец патрабуе прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці Лідзію Ярмошыну
"Брестская газета"
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Берасці Дзяніс Турчаняк звярнуўся ў генеральную пракуратуру Беларусі з патрабаваннем прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну.

Раней актывіст звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам са скаргаю, але не атрымаў адказу. Турчаняк мяркуе, што гэта парушае патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў».

Падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў актывіст правёў эксперымент, які даказаў фальсіфікацыі падчас выбараў у Беларусі. Пасля чаго Турчаняк паспрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасці, але міліцыя і пракуратуру пакрывала фальсіфікатараў.  Больш за тое, Галіна Янголенка, якую Турчаняк вінаваціць у грубых парушэннях выбарчага заканадаўства, задзейнічаная і ў цяперашняй выбарчай кампаніі. Яна прызначаная старшынёю акруговай выбарчай камісіі ў Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2.

«Я падаў скаргу ў Цэнтрвыбаркам на дзеянні Галіны Янголенка, паколькі праз паўгода пасля прэзідэнцкіх выбараў стала вядома, што скаргі дзесяці назіральнікаў, якія яны падавалі для разгляду ва ўзначаленую Янголенка камісію, наагул калегіяльна не разглядаліся камісіяй на пасяджэннях, рашэнні па іх не прымаліся. Адказы на скаргі былі падпісаныя ад імя камісіі, якая калегіяльна іх не разглядала, – распавядае Дзяніс Турчаняк "Белсату". – Я прасіў Цэнтрвыбаркам прызнаць дзеянні Галіны Янголенка незаконнымі, але ЦВК відавочна вырашыў наагул не заўважаць праблему, і нават мне не адказаў. Таму і зʼявілася мая скарга ў генеральную пракуратуру».

Цяпер Дзяніс Турчаняк патрабуе правесці праверку і даць прававую ацэнку дзеянням Ярмошынай і прыцягнуць яе да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама Турчаняк патрабуе ад пракуратуры прымусіць ЦВК адказаць на ягоную скаргу.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео