BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адбываецца гістарычны візіт польскіх парламентароў у Мінск

02.08.2016
Адбываецца гістарычны візіт польскіх парламентароў у Мінск
sb.by
Дэпутаты польскага Сейма наведваюць Беларусь.

Цягам трох дзён група дэпутатаў на чале з віцэ-маршалкам Рышардам Тэрлецкім знаходзіцца ў Беларусі, дзе сярод іншага пройдуць сустрэчы з кіраўнікамі палатаў непрызнаванага беларускага парламента, намесніцай міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной. Сустрэча дэлегацыі польскіх парламентароў з Міхаілам Мясніковічам і Уладзімірам Андрэйчанкам запланавана на 2 жніўня, паведамляе "Радыё Рацыя".

У апошні дзень візіту, 4 жніўня, польскія парламентарыі сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Польскі эксперт па ўсходняй палітыцы, гісторык і публіцыст Ежы Таргальскі адзначыў, што чарговы раз польскія ўлады спадзяюцца на тое, што ўдасца адарваць Лукашэнку ад Расі, а гэта памылковае ўяўленне:

- Лукашэнка не зменіць спосабу свайго кіравання. Ён – дыктатар і дыктатарам застанецца. Тое, што надышоў чарговы этап нейкіх жэстаў, нічога не значыць. Бо Лукашэнка такія жэсты ў перапынках між саджаннем людзей у турму заўсёды робіць. Магчыма, польская дэлегацыя спадзяецца палепшыць сітуацыю польскай нацменшасці ў Беларусі. Але маю сумненні, што да гэтых зменаў дойдзе. Польская нацменшасць у Беларусі – гэта закладнік Лукашэнкі. Таму выпадае шантажаваць гэтай сітуацыяй.

 Прафесар Ежы Таргальскі не выключыў, што ахвярамі спробаў палепшыць дачыненні афіцыйнага Мінска і Варшавы стануць медыяльныя праекты, якія падтрымлівае польскі ўрад. Эксперт адзначае, што беларускія незалежныя СМІ, якія вяшчаюць з Польшчы, хутчэй за ўсё не зачыняць, але маргіналізуюць іх уплыў.

Публіцыст польскага парталу reporters.pl Марэк Буцька адзначае, што падобныя частыя візіты еўрапейскіх і польскіх палітыкаў у Беларусь адбываюцца на фоне нязменнай унутранай палітыкі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі:

– Той жа Лукашэнка выпусціў некалькі асобаў з турмаў, але іншыя вязні надалей сядзяць у турмах. Працягваюцца рэпрэсіі, якія палягаюць на звальненні людзей з працы ў Мінску, у рэгіёнах, а таксама на штрафах. Апазіцыя практычна не была дапушчана ў выбарчыя камісіі ў сёлетніх парламенцкіх выбарах. Якія змены? Няма змен, бо рэпрэсіўная сістэма была і засталася. Еўропа змянілася і змянілася ў горшы бок. Шмат гаворачы пра правы чалавека і дэмакратычныя свабоды, адначасова спадары дэпутаты туды едуць і робяць выгляд, што сустракаюцца з паўнапраўным парламентам – з рэжымным беларускім парламентам.

Польскія парламентарыі сустрэнуцца ў Мінску не толькі з афіцыйнымі ўладамі, але і з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі.

“Я заўсёды выступаў за паслядоўны дыялог з афіцыйным Мінскам, але дыялог можа быць розны, – адзначае лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. – Трэба, каб дыялог абавязкова быў крытычны і абумоўлены. Тое, што візіт адбываецца напярэдадні выбараў, – гэта пэўны аванс уладзе. Вельмі важна, каб у час гэтага візіту яшчэ раз было падкрэслена, што Польшча не будзе праводзіць чыстую геапалітыку, а будзе займацца эканамічнай, палітычнай і культурнай супрацай.

Сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец выказаў здзіўленне даведаўшыся пра сустрэчу польскіх парламентарыяў з кіраўнікамі непрызнаваных міжнароднай супольнасцю палат парламента:

– Польшча – краіна самастойная, яна вольная выбіраць, з кім ёй сябраваць. Але нашае перакананне, што партнёры дэмакратычнай Польшчы – гэта людзі, якія выступаюць за дэмакратыю ў Беларусі, а не тыя, хто гэтую дэмакратыю топча. Думаю, што ў нас будзе магчымасць сказаць пра гэта асабіста высокім гасцям на сустрэчы. A

Польская парламенцкая дэлегацыя на чале з віцэ-маршалкам Сейма ўпершыню наведвае Мінск з афіцыйным візітам пасля рэферэндуму 1996 года.

20 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка змяніў Канстытуцыю Беларусі, паводле якой значна пашырыў свае паўнамоцтвы за кошт парламенцкай галіны ўлады. Тады ж фактычна быў разагнаны апазіцыйны кіраўніку Беларусі Вярхоўны Савет 13 склікання. Вынікі рэферэндуму і далейшыя выбары ў Палату прадстаўнікоў не прызнаваліся міжнароднай супольнасцю.
Чытай больш на: http://www.racyja.com/palityka/gistarychny-vizit-polskikh-parlament/

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео