BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Партыя БНФ патрабуе прызнаць "Начных ваўкоў" экстрэмісцкай арганізацыяй

04.05.2016
Партыя БНФ патрабуе прызнаць "Начных ваўкоў" экстрэмісцкай арганізацыяй
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 3 мая накіраваў у Генеральную пракуратуру заяву з патрабаваннем прызнаць расійскі байкерскі клуб "Начныя ваўкі" экстрэмісцкай арганізацыяй.
Падставай для заявы сталі нядаўнія выказванні лідара маскоўскіх "Начных ваўкоў" Аляксандра Залдастанава, які 30 красавіка знаходзіўся ў Беларусі. Ён заявіў, што "Беларусь — гэта Расія".

Аляксей Янукевіч просіць генеральнага пракурора ў мэтах выканання закона "Аб процідзеянні экстрэмізму" звярнуцца ў Вярхоўны суд з заявай аб прызнанні "Начных ваўкоў" экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніць іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, паведамляецца на сайце партыі.

"Нахабная заява Залдастанава відавочна скіравана на непрызнанне Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы і мае на мэце падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы, — лічыць Янукевіч. — Заканадаўства пра барацьбу з экстрэмізмам, якое акурат нядаўна было значна ўдасканалена, мае на мэце барацьбу менавіта з падобнымі пагрозамі і заклікамі. У нашых дзяржаўных структураў цяпер ёсць выдатная магчымасць прадэманстраваць, што новыя заканадаўчыя нормы пра супрацьдзеянне экстрэмізму насамрэч будуць выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з задэклараванымі мэтамі абароны нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі. Мы звяртаем увагу пракуратуры не толькі на сам змест заявы, але і на тое, што яна была зроблена кіраўніком арганізацыі, якая актыўна і дзейсна падтрымлівала сепаратызм ва Украіне, а цяпер стварыла некалькі аддзяленняў у Беларусі (ёсць як зарэгістраваныя арганізацыі, так і незарэгістраваныя філіялы)".

Янукевіч таксама падкрэсліў, што заявы Залдастанава "могуць быць сведчаннем стварэння ідэалагічнага падмурку для падрыхтоўкі гібрыднай вайны супраць Беларусі".

Матацыклісты клуба "Начныя ваўкі" здзяйсняюць мотапрабег "Дарогі Перамогі — на Берлін". У мінулыя выхадныя некалькі з іх не змаглі перасячы беларуска-польскую мяжу. Як заявіў на брыфінгу прэс-сакратар мясцовага аддзялення памежаховы ў Цярэспалі Дарыюш Сяніцкі, было адмоўлена ва ўездзе сямі матацыклістам. "Прычына адмовы — пагроза для грамадскага парадку і бяспекі дзяржавы", — паведаміў прэс-сакратар. Аднак частка ўдзельнікаў мотапрабегу трапіла ў Еўропу, нягледзячы на забарону Польшчы. Пра гэта паведаміў 2 мая кіраўнік прабегу Андрэй Баброўскі.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео