BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронца: Задачай уладаў было абнуліць спіс палітвязняў

01.09.2015
Праваабаронца: Задачай уладаў было абнуліць спіс палітвязняў
Абвінавачаных па так званай "справе графіцістаў", якія ўтрымліваліся пад вартай, выпусцілі пад падпіску пра нявыезд і належныя паводзіны, паведамляецца на афіцыйным сайце Следчага камітэту Беларусі.

Вызваленьне фігурантаў у справе "графіцістаў" "Радыё Свабода" папрасіла пракаментаваць намесніка кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча.

РС: На ваш погляд, чаму «графіцістаў» не вызвалілі з-пад варты тады, калі вызвалілі ўсіх астатніх палітвязьняў, і чаму вызвалілі цяпер?

Стэфановіч: На маю думку, тады іх не вызвалілі таму, што існаваў спіс з 6 чалавек, вызвалення якіх патрабавалі беларускія праваабаронцы. Напэўна, іх вызвалення патрабаваў і Еўрасаюз, хаця апошнім часам ЕС казаў пра трох чалавек.

На няшчасце "графіцістаў" узялі пад варту якраз у разгар гэтых працэсаў. Я думаю, што гэтая машына проста не магла так хутка спрацаваць, патрэбны быў час. Я мяркую, што ў сённяшняга вызвалення ёсьць два бакі. Адзін афіцыйны, які вынікае з заявы на сайце следчага камітэту - фармальныя падставы дазволілі змяніць меру стрымання. Гэта прызнанне віны, раскаянне ў зробленым, кампенсацыя шкоды, нанесенай гэтымі «злачынствамі». У апошняй заяве следчага камітэту мы ўжо не чуем тых страшылак, якія мы прачыталі ў папярэдніх заявах - пра распальванне варожасьці, пра абразы ветэранаў. 

А другі бок - гэта бок нефармальны, і гэтае вызваленне звязана з агульным працэсам вызвалення палітычных зняволеных. Відавочна, што задачай улады было абнуліць спіс палітвязняў.

Амбасады да апошняга часу не ведалі пра справу «графіцістаў», гэта мы ім паведамілі.

Дарэчы, следчы камітэт падчас пераследу гэтых хлопцаў меў адной з мэтаў дыскрэдытаваць іх у вачах міжнародных арганізацый і амбасадаў. Там было абвінавачванне у распальванні варожасці, так званае «злачынства нянавісці», якое ва ўсім сьвеце пераследуецца.

Наша арганізацыя з самага пачатку меркавала, што гэтая справа мае палітычны характар, бо мы не лічылі, што там ёсьць склад злачынства злоснага хуліганства. Уся шкода, як мы пісалі ў сваёй заяве, можа быць кампенсаваная ў грамадзянскім парадку.

РС: А ці будзе зроблены наступны крок - справу спыняць?

Стэфановіч: Тут можа быць некалькі варыянтаў. Справа можа быць перакваліфікаваная, яна можа быць спыненая. Але мне здаецца больш верагодным, што яна будзе даведзеная да суда. Аднак у судзе пакаранне не будзе звязанае з рэальным пазбаўленнем волі. У тых варунках, якія склаліся, варта спадзявацца, што яна ня будзе звязаная з пазбаўленнем волі, бо тады навошта было іх зараз вызваляць з-пад варты.

Ёсьць такая народная прыкмета: калі ты прыйшоў у суд уласнымі нагамі, хутчэй за ўсё ты уласнымі нагамі зь яго і выйдзеш. Калі чалавека да суду вызвалілі пад падпіску, вельмі малаімаверна, што ў залі суду яго зноў возьмуць пад варту.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео