BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пры якіх умовах могуць вызваліць Статкевіча?

05.08.2015
Пры якіх умовах могуць вызваліць Статкевіча?
На думку юрыста Беларускага Хельсінкскага Камітэту Гары Паганяйла, палітвязень можа выйсці на волю пасля выбараў.

Пытанне пра былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, асуджанага ў 2011 годзе на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, можа быць вырашана ў бліжэйшы час, заявіў Лукашэнка. Пра гэта ён сказаў падчас інтэрв’ю прадстаўнікам трох недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. «Я не стану хітрыць, гэтае пытанне ў парадку дня, – заўважыў Лукашэнка. – Вырашыць гэта магу толькі я. Але я не вызначаўся, калі гэта будзе. Я гэтае пытанне ў такім рэчышчы не разглядаў. Калі яго выпускаць, то выпускаць да выбараў. Калі не выпускаць, то не выпускаць. У бліжэйшы час вы будзеце пра гэта ведаць. Калі другі варыянт, то часу шмат».

Як сказаў Гары Паганяйла ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя», афіцыйны лідар яшчэ раз даў зразумець, што пытанне палітвязняў цалкам залежыць толькі ад яго.

- Захоча – вызваліць, не захоча – людзей пакінуць за кратамі. Гэта яшчэ раз было афіцыйна прадэманстравана.

- Тым не менш, пытанне вызвалення Міколы Статкевіча – “у парадку дня”.

- Дык гэта ж і так ні для каго ні сакрэт. Праблему палітзняволеных у Беларусі Захад не здымаў і не здымае, пачынаючы з 2010 году. Таму пытанне перыядычна падымаецца, думаю, што і зараз, падчас нейкіх кантактаў прадстаўнікоў беларускай улады з амерыканскімі кагрэсменамі ці еўрачыноўнікамі, пра гэта таксама ішла размова. Але апошняе слова – за Лукашэнкам. Ён паказаў, што ціск у гэтай сітуацыі непрымальны. Калі ён захоча вызваліць Статкевіча, тады гэта і здарыцца.

- Пры якіх умовах могуць вызваліць Міколу Статкевіча?

- А ніякіх умоваў для гэтага не патрабуецца. І рабіць нейкія прагнозы з гэтай нагоды гэдак жа безперспектыўна, як гадалку слухаць. Ужо колькі разоў і колькі гадоў прагназавалі, што Статкевіч можа выйсці на волю, а ён да гэтага часу ў турме.

- Але ці можа ён выйсці на волю да выбараў?

- Гэта быў бы моцны крок улады ў плане паляпшэння свайго іміджу, але мне найбольш верагодным бачыцца варыянт, што Міколу выпусцяць з турмы ўжо пасля выбараў. Тады ўлада пакажа, што гэта зроблена не пад нейкім ціскам. Прадэманструе сваю міласэрнасць. Статкевіч – гэта таксама фігура ў гульні ўлады, якая хоча разыграць сваю камбінацыю. Вось яе зараз і абдумваюць, як лепш выглядаць. Бо справа ж не ў тым, напісаў палітвязень прашэнне аб памілаванні альбо не напісаў. Многія палітвязні выходзілі з турмаў, нічога не напісаўшы. Таму спасылкі на закон тут не да месца – вызваліць чалавека можна і без памілавання. І словы “вырашыць гэта магу толькі я” – яшчэ адно таму пацвярджэнне.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео