BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналіста "Радыё Рацыя" Радэка Дамброўскага не пусцілі ў Беларусь

13.06.2015
Журналіста "Радыё Рацыя" Радэка Дамброўскага не пусцілі ў Беларусь
Личности
racyja.com
Памежнікі патлумачылі гэта тым, што Дамброўскі знаходзіцца ў спісе неўязных у Беларусь.

"Калекцыя расце. Васямнаццаць месяцаў таму я не атрымаў візу. Сёння я хацеў у дружным калектыве журналістаў і аматараў турызму скарыстацца прапанаваным бязвізавым перасячэннем мяжы ў Белавежскай пушчы. Такім чынам, не маючы падобнага намеру, я стаў першым у гісторыі бязвізавага рэжыму чалавекам, якому было адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь. Штамп яснага і сакавітага колеру", - напісаў Радэк Дамброўскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Дамброўскі накіроўваўся ў Белавежскую Пушчу разам з групай польскіх журналістаў і турыстаў. Варта нагадаць, што з 12 чэрвеня ў Белавежскай пушчы дзейнічае аднабаковы бязвізавы рэжым. Грамадзяне краін Еўрапейскага Саюза могуць наведаць беларускую частку Белавежскай пушчы і знаходзіцца на яе тэрыторыі не больш за 3 дні, папярэдне атрымаўшы дазвол і выкупіўшы квіткі найменш на дзве турыстычныя прапановы, піша "Наша Ніва".

Але сёння ўжо з першай групы турыстаў, якія вырашылі скарыстацца гэта шчодрай прапановай Беларусі, адзін чалавек не атрымаў дазволу на перасячэнне беларускай мяжы. Што дзіўна, па словах "Радыё Рацыя", папярэдне турбюро, якое арганізоўвала экскурсію, паведамляла, што з ўездам на тэрыторыю Беларусі праблем быць не павінна.

"Папярэдне турбюро, якое арганізавала сёння першую гістарычную – як тут яе ўжо назвалі – экскурсію, афармляла пропускі ад Белавежскай пушчы, якія даюць магчымасць уезду ў Беларусь да трох дзён без візы. І на гэтым этапе нічога не было сказана пра тое, што ва ўездзе адмоўлена. Хоць ведаю, што Белавежскі нацыянальны парк з беларускага боку кансультуе папярэднія пропускі з памежнай аховай. Таму беларускія памежнікі не мелі ніякіх засцярогаў. Але сёння падчас праверкі дакументаў аказалася, што я – неўязны, атрымаў пячатку "ўезд забаронены", – расказаў пасля сам Радаслаў Дамброўскі.

Пасля гэтага выпадку журналіст мае намер звяртацца ў беларускія дыпламатычныя органы з просьбай патлумачыць прычыну забароны ўезду на тэрыторыю Беларусі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео