BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З турмы на Акрэсціна выйшаў на волю анархіст Францкевіч

28.02.2015
З турмы на Акрэсціна выйшаў на волю анархіст Францкевіч
Личности
euroradio.fm
Экс-палітвязень адсядзеў 25 сутак за тое, што нібыта брыдкасловіў і непадпарадкоўваўся міліцыянтам.

Аляксандра Францкевіча з Акрэсціна завезлі ў міліцыю Першамайскага раёну, дзе ён пражывае, між тым як судзілі актывіста ў Савецкім раённым судзе, і чакалася, што яго павязуць у міліцыю гэтага раёну, паведамляе "Радыё Свабода"

"Гэта каб мяне не адразу знайшлі маці і сябры", - пажартаваў Аляксандр падчас нашай тэлефоннай размовы. Аляксандр адказаў праз матчын тэлефон, то бок маці актывіста усё ж змагла хутка яго сустрэць і ўзяць у абдымкі.

Як прайшлі 25 сутак няволі? Аляксандр кажа, што гэта збольшага была звычайная адседка, толькі занадта даўгая. Адрозненне хіба тое, што да вязня прыходзілі аператыўнікі:

"Як заўсёды. У нашай краіне нічога не мяняецца, можа толькі горш стаць, напэўна. Прыходзілі да мяне аператыўнікі, хацелі пагаварыць наконт адной акцыі анархістаў, якая праходзіла ў Менску, але ў мяне не было жадання з імі размаўляць, гутарка не атрымалася. Прыходзілі да мяне з Ленінскага РУУС".

У студзені ў Менску прайшла акцыя, ў якой было выказана стаўленне да міліцыянтаў з Ленінскай раённай управы. Невядомыя сфатаграфавалі сябе ў непублічным выглядзе і выставілі гэтыя фоты ў інтэрнэт. Міліцыянты палічылі, што гэта зрабілі актывісты анархісцкага руху, і неўзабаве па Менску прайшлі арышты анархістаў. У тым ліку была арыштаваная і адпраўленая на 15 сутак дзяўчына Аляксандра Францкевіча.

Актывістаў асудзілі нібыта за хуліганства і непадпарадкаванне. У пачатку лютага дайшла чарга і да Аляксандра Францкевіча. Да былога палітвязня прыйшлі на працу, і там яго затрымалі, хаця потым у судзе міліцыянты сведчылі, што затрымалі Аляксандра нібыта на вуліцы, што ён паводзіў сябе падазрона, а потым аказаў супраціў і брыдкасловіў.

Пра знаходжанне на Акрэсціна Аляксандр Францкевіч паведаміў: гэтым разам сядзеў з алкаголікамі, некаторых накіравалі ў ізалятар таму, што пасварыліся з участковым. Харчаванне было дрэннае, але выставілі рахунак - больш як на 2 мільёны рублёў. Перадачы перадавалі, а вось пошту ён атрымаў ня ўсю.

"Не аддалі лісты маёй дзяўчыны, хаця дакладна ведаю, што яна мне пісала. Магчыма, даследуюць іх, ня ведаю, што яны там у КДБ з імі робяць. Гэта было вельмі непрыемна, бо чакаеш гэтых лістоў больш за ўсё. Перадавалі ваду, харчы, якія могуць хутка сапсавацца, газеты, часопісы. Выводзілі на праменады, у камерах было дастаткова цёпла, але зараз не зайздрошчу тым, хто туды трапіць. Бо заканчваецца ацяпляльны сэзон, і там будзе вельмі холадна, пакуль не пацяплее на вуліцы".

Мінулым разам Аляксандра Францкевіча арыштоўвалі ў траўні падчас чэмпіянату па хакеі. Таксама нібыта за лаянку і непадарадкаванне.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео