BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Каміль Клысіньскі: Іншага выбара, акрамя супрацоўніцтва, не застаецца

16.01.2013 Каміль Клысіньскі, OSW | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Каміль Клысіньскі: Іншага выбара, акрамя супрацоўніцтва, не застаецца
Аналитика и исследования
Літва і Латвія - даўнія гандлёвыя партнёры Беларусі. Іх партовыя інфраструктуры забяспечваюць арыентаванай на экспарт нафтахімічнай прамысловасці ўсходняй суседкі выхад на міжнародны рынак.

У сувязі з гэтым іх уласны бюджэт амаль цалкам базуецца на прыбытку ад перапраўкі прадуктаў з Мінска. Гэта прывяло да такога статуса адносін краін, які вымушае балтыйскіх суседак Мінска выступаць супраць санкцый супраць беларускіх кампаній-фінансістаў А.Лукашэнкі. З-за супрацьстаяння Латвіі (пры падтрымцы Славеніі) Савет ЕС выдаліў з абмежавальнага спіса кампаніі Мінска, з якімі ў Рыгі ідзе найбольш шчыльны гандаль. Літва ж падавалася больш крытычнай. Аднак, нядаўна выявілася, што Лукашэнка можа разлічваць на падтрымку бізнэс-груп балтыйскіх суседзяў, якія маюць прыбытак ад Беларусі і баяцца яго згубіць.

Эканамічная ўзаемазалежнасць Літвы і Латвіі з Беларуссю вымушае іх супрацоўнічаць з ёй, адначасова прызнаючы парушэнні праў чалавека ў краіне, і прымаць да яе асцярожную палітыку, будучы, хутчэй за ўсё, зацікаўленымі ў захаванні такога статуса-кво. Не атрымае выгоды ад эскалацыі канфлікта і Беларусь, маючы неабходнасць у выхадзе да мора.

Літва мае двухбаковы падыход да Беларусі, развіваючы з ёй эканамічнае супрацоўніцтва і ў той жа час асуджаючы ўнутраную палітыку Мінска і актыўна падтрымліваючы прадстаўнікоў яе апазіцыі. Большая частка офісаў апошняй, а таксама заходнія фонды па падтрымцы Мінска знаходзяцца ў Вільнюсе. Такая палітыка абумоўленая той дапамогай, якую Мінск аказвае літоўскім чыгуначным прадпрыемствам і Клайпедскаму порту: адна трэць абарота грузаў у порце - з Беларусі (у асноўным, гэта калійныя ўгнаенні), а 40% партый тавараў, якія перавозяць літоўскія цягнікі, - з Мінска. Таксама, Беларусь з’яўляецца транзітнай тэрыторыяй для перавозкі ўкраінскіх тавараў, у тым ліку на сумесных таварных цягніках “Вікінг”. Гэты даход нашмат больш прыбыльны для Літвы, чым гандаль з Беларуссю, паколькі ён забяспечвае росквіт транспартнай і лагістычнай індустрыі краіны (10% ад ВУП). У 2011 годзе экспарт з Вільнюса ў краіны СНД склаў усяго 13%, з якіх большая частка пайшла на Расію. Агульны аб’ём гандлёвы абарот паміж краінамі даў $ 1,6 млрд., асноўную частку якога даў экспарт з Беларусі.

Не жадаючы накручвання сітуацыі з Беларуссю, пасля брутальнага разгона апазіцыі ў Мінску на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, літоўскі кіраўнік Даля Грыбаўскайтэ вымушаная была перарваць актыўную палітыка-эканамічную кааперацыю з Лукашэнкам, распачатую з 2009 года. Цяпер яе адносіны Літвы з усходнім суседам нацягнутыя, у свеце парушэння ім праў чалавека і патрабавання ЕС вызваліць усіх палітычных зняволеных. Падаецца, Вільнюс разрываецца паміж дзвюма опцыямі - прамоцыі накладання на Мінск большых санкцый і лабіравання змякчэння апошніх.

Латвія - як транспарцёр беларускіх тавараў і пастаўшчык сваіх тавараў праз тэрыторыю ўсходняга суседа - таксама мае вялікі інтарэс у Беларусі. Транспартны і лагістычны сектар Рыгі дае 13% ад яе ВУП, а абарот тавараў з Мінска (35%) ці праз яго складае 50% агульнага грузаабарота Латвіі. Таму краіна, якая прайшла праз уласны эканамічны крызіс і не мае добра развітой прамысловасці, не можа дазволіць сабе абвастрэння адносін з усходнім суседам. У той жа час, агульны аб’ём экспарту з Латвіі, якая доўгі час з’яўляецца важнейшым гандлёвым партнёрам Беларусі, у 2011 годзе склаў $ 3 млрд., зрабіўшы краіну чацвёртай у спісе галоўных краін-эканамічных супрацоўнікаў Мінска.

Аднак, адносіны дзвюх краін з Беларуссю маюць шэраг адрозненняў. У параўнанні з Вільнюсам, Рыга мае нашмат большую эканамічную зацікаўленасць у Мінску, з аднаго боку, з іншага - яна ніколі настолькі актыўна не ўзаемадзейнічала з ім з мэтай прыцягнення апошняга да дэмакратычных стандартаў ЕС і ў той жа час - ніколі так моцна не падтрымлівала беларускі трэці сектар і апазіцыю. Такім чынам, рыжская палітыка мае эканамічную накіраванасць, што таксама, як і ў выпадку з Літвой, кіруе яе прыярытэтамі ў візавай палітыцы і палітыцы санкцый да Беларусі. Аднак, як і ўвесь ЕС, улічваючы парушэнні Мінскам праў чалавека, Рыга разлічвае на магчымае прыпыненне абмежавальных мер і аднаўленне дыялога з рэжымам у выпадку вызвалення палітзняволеных.

Беларусь выдатна ўсведамляе эканамічныя выгады, якія яе балтыйскія суседкі маюць ад супрацоўніцтва з ёй, і будуе сваю замежную палітыку на атрыманні прыбытку ад іх. Так, яна выкарыстоўвае суперніцтва краін, каб плаціць менш за грузавыя перавозкі з Беларусі, а таксама яна настойліва просіць Літву і Латвію заступіцца за яе інтарэсы на форуме ЕС. Па неафіцыйнай інфармацыі, у сакавіку мінулага года найбольш уплывовыя еўрапейскія інвестары (асабліва латышскія і літоўскія бізнэсмэны) былі запрошаныя ў Адміністрацыю беларускага прэзідэнта, дзе ім яскрава далі зразумець: калі яны не пачнуць лабіраваць у Брусэлі супраць накладання эканамічных санкцый на Мінск, яны будуць мець “складанасці” з іх бізнэсам у Беларусі.

У Літве самы адданы прыхільнік беларускага прэзідэнта - Канфедэрцыя прамыслоўцаў, якая старанна лабіруе за правядзенне мяккай палітыкі да Беларусі. У яе склад уваходзяць: Сігітас Паўлаўскас, адзін з найбуйнейшых літоўскіх інвестараў, уладальнік буйнога завода па вытворчасці ДВП у Магілёве (IKEA - асноўны атрымальнік яго прадукцыі), Аўгусцінас Ракаўскас, уладальнік будаўнічага супермаркета пад Мінскам (сумесна з фінскай кампаніяй Kesko), Мікалай Калеснік, які пабудаваў лагістычны цэнтр у Ракаве; а таксама карпарацыя Achema Group алігарха Бранісловаса Лубіса, які памёр год таму. Лабіраванне праводзілася праз СМІ, якія кантралююцца Achema Group (штодзённая газета Lietuvos Zinios і тэлеканал Baltijos), праплочванне матэрыялаў угазеце Respublika, “сенсацыйныя ацэнкі” велізарных страт, якія панясе Вільнюс пры спыненні супрацоўніцтва з Мінскам (звыш $ 2 млрд., што складае амаль 6% ад ВУП краіны).

Уплыў латышкіх лабістаў на падтрыманне сяброўскіх адносін з Беларуссю яшчэ большы. Гэта дзве вялізных эканамічных асацыяцыі - Таварыства садзейнічання эканамічным адносінам паміж Латвіяй і Беларуссю Альфрэда Сепаніса і Латвійска-беларускі савет дзелавога супрацоўніцтва пад кіраўніцтвам Змітра Дзічкоўскага (“Мілавіца”) з боку Беларусі і Айварса Лочмеліса (Felix Holding) - з боку Латвіі. Відаць, самы ўплывовы латышскі лабіст - Васіліс Мельнікс (Eiroholdings), папярэднік Лочмеліса на посце кіраўніка Савета дзелавога супрацоўніцтва; трымае акцыі ў Рыжскім свабодным порце - галоўным порце, разам з портам Вентспілса, па атрыманні і адпраўцы беларускіх нафтапрадуктаў; кіруе шматлікімі эканамічнымі асацыяцыямі ў Латвіі і мае шмат карысных сувязяў, дзякуючы чаму зарабіў сабе добры аўтарытэт у краіне. Акрамя апісаных, за лагодную палітыку да Беларусі лабіруе Латвійская канфедэрацыя працадаўцаў, чый кіраўнік Ліга Мендэльсоне даводзіла велізарны адмоўны ўплыў санкцый на Мінск для Рыгі - 480 млн. еўро. Кіраўнік Таварыства садзейнічання эканамічным латвійска-беларускім адносінам падымаў стаўку яшчэ вышэй - 1 млрд.еўра страт для Латвіі.

Усе дзеянні прамоўтэраў сяброўства з Беларуссю ў Літве і Латвіі накіраваныя на адно - стымуляваць дыскусію ў СМІ, сфармуляваць пазітыўнае публічнае стаўленне да Беларусі і такім чынам націснуць на ўрад. Адрозненні пазіцыі балтыйскіх суседзяў адзна ад адной у тым, што ў Латвіі прысутнічае беларускі капітал як інструмент лабіравання беларускіх інтарэсаў. У Літве ж ёсць толькі дзве беларускіх фабрыкі - шкляны завод у Клайпедзе і фабрыка на Захадзе краіны, якая выпускае паліўныя гранулы (пелеты); таксама пэўная колькасць беларуска-літоўскіх прадпрыемстваў (нафтапрадукты ад “Трансхемы”).

У Даугавпілсе, сталіцы рэгіёна Латгале, дзейнічаюць дзве кампаніі - Mamas D. (вытворчасць біяпаліва) і Alus D. (піваварны завод), у якіх большасць акцый належыць Юрыю Чыжу, беларускаму бізнэсоўцу, якому быў забаронены ўезд у ЕС па падазрэнні ў фінансаванні рэжыма А.Лукашэнкі. У снежні 2012 года латвійскія СМІ паведамілі, што Чыж прадаў свае акцыі ў Mamas D., і іх новымі ўладальнікамі сталі два беларуса, якія працуюць у чыжоўскай жа карпарацыі “Трайпл”. Ю.Чыж мае аўтарытэт у рэгіёне дзякуючы сваім інвестыцыям. Яшчэ адна кампанія, “Ойл Лагістык” Андрэя Маркушава, мае справу з транспартыроўкай беларускіх прадуктаў у латвійскія порты і па чыгуначнай дарозе і іх перапраўку ў Эстонію. Заснавальнікі і трымальнікі акцый кампаніі - беларускія нафтахімічныя карпарацыі "Белнафтахім", "Белкалій", "Нафтан" і кампанія па разведванюю і здабычы нафты, “Беларуснафта”.

Ацэньваючы патэнцыял лабіравання Беларусі ў дзвюх краінах Балтыі, трэба заўважыць, што ўпаўнаважаныя прадстаўнікі Мінска ў іх - дасведчаныя ў дыпламатыі людзі: у Літве - Уладзімір Дражын, былы беларускі прэм’ер-міністр, у Латвіі - Аляксандр Герасіменка, экс-намеснік міністра замежных спраў Беларусі. Іх досвед азначае наяўнасць у амбасадораў шырокай сеткі кантактаў у бізнэсе і сярод эліт і ўменне прымаць найбольш аптымальныя для Беларусі рашэнні.

Акрамя закуліснага лабіравання, беларускі ўрад рэгулярна шантажуе ўрады балтыйскіх суседзяў перенакіроўкай транзіта сваіх тавараў на Расію пры ўзмацненні санкцый, і вымушае іх знізіць тарыфы на транспартыроўку. 9 лістапада 2012 года прэзідэнты Расіі і Беларусі абвясцілі, што значная частка карабельных грузаў з балтыйскіх партоў будзе накіраваная ў Ленінградскую вобласць. Аднак, гэта нявыгадна Беларусі: адлегласць па чыгунцы ад салігорскага калійнага завода да Клайпеды 712 км., а да С.-Пецярбурга 998 км.; даўжыня чыгуначнага шляху ад ачышчальнага завода ў Наваполацку да эстонскага порта Мууга 851 км., а да порта Уст-Луга - 803 км. Таксама і грузападымальнасць санкт-пецярбургскага порта і порта Уст-Луга не задавальняе інтарэсам Мінска.

Літва з Латвіяй усведамляюць рызыку страты часткі даходу ад кааперацыі з усходнім суседам, і будуць прапаноўваць дадатковыя стымулы для супрацоўніцтва з Мінскам. Гэтая тэндэнцыя бачная ў прапанове Беларусі Айвіса Роніса, міністра транспарта і камунікацый Латвіі, арандаваць ці будаваць перагрузачныя тэрміналы ў Вентспілсе.

У гэтым кантэксце для Беларусі будзе, безумоўна, выгадна пакінуць для сябе два варыянта выбара. Яна разумее, што для яе суседзяў іншага выбара, акрамя супрацоўніцтва, не застаецца. Балтыйскія краіны вымушаны захоўваць эканамічныя стасункі з Мінскам і ў той жа час не станавіцца ў апазіцыю да ЕС. Як паказаў досвед, змяніць накірунак палітыкі сваіх урадаў лабісты не ў стане, акрамя затрымання накладвання новых санкцый на рэжым.

Літва падтрымлівае беларускі трэці сектар, і яна больш крытычная да рэжыма, у адрозненне ад больш мяккай да А.Лукашэнкі Латвіі, прыцягнутай да эканамічных стасункаў з Мінскам. Для Беларусі ж транзіт тавараў праз Літву і Латвію - вельмі выгадны, і яна будзе шукаць шляхі для захавання добрых стасункаў з эканамічнымі партнёрамі, пазбягаючы канфрантацыі, нават пры ўмове падтрымання імі на Форуме ЕС рашэнняў, нявыгадных для Мінска.

Паводле OSW

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео