BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Роджэр Патоцкі: Справаздача па Беларусі

17.12.2012 Роджэр Патоцкі, CEPA | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Роджэр Патоцкі: Справаздача па Беларусі
Аналитика и исследования
Другая гадавіна рэпрэсіўных падзей 19 снежня падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі дае падставу ўзважыць выдаткі гэтай "крывавай нядзелі" і ацаніць рэакцыю Захаду на яе.

Больш за 700 беларускіх грамадзян тады былі збітыя, зняволеныя, у дзесятках арганізацый грамадзянскай супольнасці прайшлі ператрусы з канфіскацыяй маёмасці, дзясяткі актывістаў аказаліся ў выгнанні. У выніку дэманстрацый 2011 года за краты трапілі тысячы людзей, а дзесяткі палітычных зняволеных дагэтуль там. Цягам 24 месяцаў Беларусь прайшла шляхам ад патэнцыйнага партнёра Еўрасаюза да міжнароднай парыі, ператварыўшыся з квітнеючай постсавецкай эканомікі ў бяднейшую. Эканамічны крах паставіў на мяжу беднасці мільёны людзей і стымуляваў значную "ўцечку мазгоў" і працоўную міграцыю. Між тым, насельніцтва пасіўнае і ўжо, здаецца, падрыхтавалася да горшага.

Спрэчныя высновы

Пасля двух гадоў удзелу ў вырашэнні беларускага пытання ЕС і ЗША не засталося іншага выбару, акрамя як пакараць рэжым за яго рэпрэсіі: выставіць візавыя санкцыі ў дачыненні да амаль 250 стаўленікаў рэжыму, замарозіць актывы 32-х беларускіх прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць дыктатуру. Але Брусель асцярожнічаў з санкцыямі, каб не нашкодзіць гандлю з Мінскам, памеры якога пасля пагаршэння дыпламатычных адносін толькі павялічыліся. Хоць гісторыя з санкцыямі амаль адзначыла 18-годдзе кіравання Лукашэнкі, эфект карных мер спрэчны. Існуе шэраг доказаў, што яны скарацілі рэпрэсіі ў разы, але ніяк не паўплывалі на далейшыя прававыя парушэнні. Іншыя эксперты кажуць, што санкцыі вызвалілі палітычных зняволеных. Аднак вызваленыя былі нямногія, а нашмат большая колькасць застаецца за кратамі.

Большасць беларускіх аналітыкаў выступаюць супраць абмежавальных мер, сцвярджаючы, што зняволеныя былі вызваленыя дзякуючы палітычнаму дыялогу, а не санкцыям, што забарону на паездкі і замарожванне актываў можна лёгка абыйсці і што забароны толькі руйнуюць лібералізацыйны ўплыў Захаду і робяць краіну яшчэ больш залежнай ад Масквы. Але няма ніякіх доказаў таго, што еўрапейскае ўмяшальніцтва раскалола надвое атачэнне Лукашэнкі. Лукашэнкаўскую сістэму падарваў больш эканамічны крызіс і рэтраградная палітыка рэжыму. Пры гэтым, нягледзячы на крамлёўскія крэдыты, Лукашэнка заблакаваў спробы Расіі забраць ключавыя беларускія прадпрыемствы. Пасля двух гадоў дыпламатычнага супрацьстаяння і знаходжання ў патавай сітуацыі Еўрасаюзам так і не быў зроблены выбар ні на карысць дыялогу, ні на карысць ізаляцыі. Сцвярджэнні ж ЕС пра яго палітыку "крытычнай ўцягнутасці" былі адзначаны ўвосень 2012 года заняпадам дыялогу паміж Бруселем і Мінскам.

Новыя партнёры

Да 2004 года, г.зн. да пашырэння ЕС на ўсход, палітыка Еўрасаюза па Беларусі вагалася паміж ізаляцыяй і няўвагай да краіны, а 2008-2010 гады ўзаемадзеяння, як пагаджаецца большасць экспертаў, аказалі важны "еўрапеізацыйны" ўплыў на беларускае грамадства. Аднак ЕС прыняў іншы падыход пасля разгону мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года. На канферэнцыі міжнародных донараў у Варшаве ў лютым 2011 года еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле казаў пра рашэнне па накладанні санкцый на рэжым і адначасовае "ўмацаванне сувязей і падтрымку грамадзянскай супольнасці з мэтай пазбегнуць ізаляцыі беларускага насельніцтва". Польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі абяцаў салідарнасць і падтрымку народу Беларусі: "Еўропа - разам з вамі, і вы - з Еўропай".

36 прысутных афіцыйных дэлегацый прапанавалі дапамогу беларусам за кошт павелічэння прамой падтрымкі грамадзянскай супольнасці і ўмацавання кантактаў паміж людзьмі, што непасрэдна павінна дапамагчы ахвярам рэпрэсій, няўрадавым арганізацыям, незалежным СМІ і студэнтам. Умацаванне сувязей паміж еўрапейцамі і беларусамі, як з грамадзянскай супольнасцю, так і звычайнымі грамадзянамі, будзе магчымым за кошт зніжэння візавых бар'ераў.

Праблемныя выдаткі

Так, удзельнікі Варшаўскай канферэнцыі донараў паабяцалі 120 мільёнаў долараў для падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку, чатырохразовае павелічэнне падтрымкі ЕС, падваенне польскага фінансавання і павелічэнне фінансавай дапамогі ЗША на 30%. У цяперашніх абставінах з улікам дэфіцыту ўнутраных рэсурсаў гэты бюджэт мае для Беларусі крытычнае значэнне. І хоць гэтыя лічбы ўражваюць, многія з абяцанняў насамрэч мелі пад сабой падтрымку ўжо існуючых ці запланаваных праграм. Фактычна, новыя праекты атрымалі толькі невялікую частку ад агульнага аб’ёму абяцанай падтрымкі. Да таго ж з-за цяжкасцей працы ва ўмовах дыктатуры ў большасці выпадкаў дапамога была накіравана беларускім праектам, якія базуюцца за межамі краіны. Улічваючы схемы функцыянавання бюракратычных працэдур, для большасці ўрадаў аказалася лягчэй павялічыць падтрымку знешніх суб'ектаў, а не распрацоўваць спецыяльныя працэдуры, неабходныя для дапамогі перадавым групам унутры краіны.

Азіраючыся назад, можна сказаць, што было беспадстаўна чакаць значнага павелічэння фінансавання. Беларусь ніколі не была краінай прыярытэтнай дапамогі ў будаўніцтве дэмакратыі сярод усіх постсавецкіх дзяржаў. Жорсткі разгон у Мінску неўзабаве быў заценены эфектам "Арабскай вясны", а здольнасць рэжыму стабілізаваць сітуацыю і адначасовая няздольнасць апазіцыі скарыстацца шансам перацягнула міжнародную ўвагу на Расію і Украіну. Тым, хто рэальна змагаўся з наступствамі поствыбарчага разгону і стымуляваў змены ўнутры Беларусі, дасталося менш за чвэрць усяго бюджэту, а часам фінансаванне прыбывала ўжо занадта позна.

Уразлівыя рэзультаты

Дадатковае фінансаванне беларускіх арганізацый было скіравана, галоўным чынам, на праваабарончыя арганізацыі і незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Спалучэнне амерыканскай і скандынаўскай дапамогі, ахвяраванняў беларускіх грамадзян, а таксама падтрымка ЕС, атрыманая неўзабаве пасля падзей 19 снежня 2010 года, дапамагло беларускім праваабарончым групам аказаць юрыдычную, медыцынскую і гуманітарную дапамогу больш чым у 1000 сітуацый. Агульная падтрымка заахвоціла беларускія праваабарончыя групы скаардынавацца, што максімізавала сумесны эфект іх дзейнасці і зрабіла іх адным з самых эфектыўных элементаў грамадзянскай супольнасці. Прызнаўшы рэзультат іх намаганняў, рэжым пасадзіў за краты вядучага абаронцу правоў чалавека Беларусі Алеся Бяляцкага на аснове сфабрыкаваных ухіленняў ад выплаты падаткаў.

Дадатковыя інвестыцыі ў незалежныя СМІ таксама прынеслі дывідэнды: пасля рэпрэсій супраць рэдакцый і асобных журналістаў фінансаванне дапамагло выжыць і працягнуць працу ўсіх газет, ніводная не закрылася. Павелічэнне аб'ёму дапамогі дазволіла выданням павялічыць тэрытарыяльны ахоп і тыражы, што прывяло да значнага павелічэння чытацкай аўдыторыі: незалежныя навінавыя сайты пашырылі сваю аўдыторыю на 200-300%, а незалежныя газеты паднялі тыражы на 10-20% і ў стане ўтрымліваць свайго чытача. Больш за палову беларусаў атрымліваюць ўсё больш аб'ектыўную інфармацыю пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне і ў свеце, 1/3 беларусаў цяпер атрымлівае навіны з Інтэрнэту, і ўплыў гэтых сайтаў працягвае расці, а давер насельніцтва да дзяржаўных СМІ падае. Больш за палову з 20 самых папулярных сайтаў навін у Беларусі - незалежныя ці апазыцыйныя.

Між тым, найменш ад міжнароднай падтрымкі атрымала палітычная апазіцыя. Пакуль праваабаронцы дапамагалі рэпрэсаваным апазіцыйным лідарам, апазіцыйныя партыі былі ў меншым прыярытэце, бо палітыка многіх донараў абмяжоўвала прамую падтрымку палітычных партый ці ініцыятыў іх прыхільнікаў. Усе гэтыя перашкоды аказаліся непераадольнымі для беларускіх дэмакратаў, якіх пэўныя донары даўно гатовы падтрымліваць нават у большай колькасці, але якія з 2010 года паказваюць сябе не ў стане працаваць у камандзе альбо сфармуляваць супольную пазіцыю. Папулярнасць Лукашэнкі падае, а адпаведнага росту рэйтынгу апазіцыі не было і зараз няма.

Калі агульная сума фінансавання была меншай, чым абяцалася, то забяспечаная пасля 19 снежня 2010 года падтрымка аказалася своечасовай і эфектыўнай: ключавыя сектары грамадзянскай супольнасці атрымалі больш фінансавання, выкарыстаўшы яе на карысць справе, і дасягнулі канкрэтных вынікаў; але частка актараў адчувае сябе непаўнавартаснымі. Дэбаты наконт аб’ёму падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ўнутры і за межамі краіны набываюць усё большую актуальнасць па меры таго, як больш палітыкаў-апазіцыянераў эмігруюць і працягваюць сваю барацьбу з-за мяжы.

Міжнародны абмен

Як было абяцана ў Варшаве, ЕС таксама выступіў за пашырэнне сувязяў паміж беларусамі і еўрапейцамі. Так, з 2010 года Беларусь знаходзіцца ў топ-спісе краін па колькасці шэнгенскіх віз, выдадзеных на душу насельніцтва: амаль 648 тыс. віз было выдадзена беларусам у 2011 годзе. Лік шэнгенскіх віз, выдадзеных беларусам у год пасля падзей 19 снежня, быў большым, чым колькасць выдадзеных шэнгенскіх віз цягам папярэдняга 2-гадовага перыяду ўзаемадзеяння. У 2011 годзе колькасць нацыянальных доўгатэрміновых віз таксама павялічылася, цяпер амаль кожная другая шэнгенская віза, якая выдаецца беларусам, - шматразовая. Польшча і Літва - краіны-сябры ЕС з найбольшым уплывам на беларусаў - лідары ў гэтай галіне. А гэта значыць, што ЕС знізіў "шэнгенскую сцяну" для беларускіх актывістаў і грамадзян.

Працэс, аднак, нераўнамерны. Краіны-сябры ЕС выдаюць у Беларусі візы на 5 гадоў, але не прымяняюць да краіны доўгатэрміновы падыход. Паводле апытання, праведзеннага ў ліпені 2012 года, 87% беларусаў цягам апошніх 12 месяцаў не наведвалі краіны ЕС, і, нягледзячы на запрашэнні Еўракамісіі, якія рабіліся да і пасля 19 снежня 2010 года, афіцыйны Мінск не пачаў перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і заблакаваў рэалізацыю пагадненняў па малым памежным руху, падпісаных з Польшчай і Літвой. ЕС не можа ў аднабаковым парадку палегчыць свае візавыя і турыстычныя правілы, а рэжым не пойдзе насустрач працэсам, ад якіх выйграюць мільёны беларусаў.

Часовае вяртанне?

Абавязкі, узятыя ў Варшаве, былі ў некаторай ступені рэалізаваны. Фальшывы падзел паміж ізаляцыяй і супрацоўніцтвам быў парушаны. Вымушаны змяніць метад працы з Беларуссю, ЕС павялічыў падтрымку грамадзянскай супольнасці і палепшыў партнёрскія кантакты паміж людзьмі. Ёсць аднак асцярогі, што станоўчы эфект падтрымкі пасля 2010 года апынецца пад пагрозай з-за недахопу доўгатэрміновай падтрымкі. Як ні парадаксальна, дапамога ЕС і ЗША яшчэ больш знізілася, хаця беларуская сітуацыя не паляпшаецца. Акрамя таго, заходняя падтрымка грамадзянскай супольнасці з 2010 года ўсё змяншаецца і складае цяпер, здаецца, меншую суму, чым афіцыйная дапамога рэжыму, які нясе асабістую адказнасць за цяперашні крызіс і яго трагічныя следствы. Цяпер, калі ўнутраны кантэкст невядомы, а рахункі ўжо аплочаны, шкада было б атрымаць ацэнку Варшаўскай канферэнцыі як надзвычайнай рэакцыі на жорсткі разгон мітынгу 19 снежня 2010 года, а не цвёрдай прыхільнасці справе прасоўвання дэмакратыі ў Беларусі.

Пра аўтара

Роджэр Патоцкі, дырэктар праграм Еўропы пры Нацыянальным фондзе ў падтрымку дэмакратыі (ЗША).

Паводле CEPA

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео