BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: У Еўропе адбываецца канкурэнцыя паміж падыходамі да Беларусі

10.12.2012
Андрэй Казакевіч: У Еўропе адбываецца канкурэнцыя паміж падыходамі да Беларусі
У бліжэйшы час чакаць ад Еўрапейскага саюзу пераходу да больш жорсткай палітыкі ў дачыненні да Беларусі ня варта.
“У бліжэйшы час нейкіх радыкальных зменаў у палітыцы Еўрасаюзу адносна Беларусі чакаць не трэба. Тым больш не варта чакаць пераходу да нейкай жорсткай палітыкі”,- сказаў ён.

 Такую думку выказаў у размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” кіраўнік Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч, каментуючы інфармацыю пра выпрацоўку органамі ЕС новай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, якую агучыў дэпутат Еўрапарламенту Філіп Качмарэк на сустрэчы з беларускімі грамадскімі дзеячамі.

Эксперт адзначыў, што зараз у дачыненнях паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю назіраецца пэўны застой, і, хутчэй за ўсё, пэўны статус-кво будзе падтрымлівацца і надалей. Беларускі бок не робіць ніякіх крокаў насустрач Еўропе, а для ЕС, у сваю чаргу, беларускае пытанне не такое істотнае, асабліва на фоне шласных праблем.

“І я лічу вельмі малаверагодным, што будуць прымацца нейкія актыўныя, энэргічныя новыя захады з боку Еўрасаюзу”,- сказаў Андрэй Казакевіч. На ягоную думку, заява Філіпа Качмарэка сведчыць хіба толькі пра тое, што праекты больш жорсткай палітыкі абмяркоўваюцца на еўрапейскім узроўні. “Гэта не сакрэт, іх абмяркоўваюць дастаткова даўна, і адбываецца канкурэнцыя паміж рознымі падыходамі ў дачыненні да Беларусі. І абсалютнага кансэнсусу па гэтым пытанні ўнутры Еўропы няма”,- заўважыў палітолаг, адзначыўшы, што больш пэўную ацэнку такім праектам можна будзе даць толькі пасля таго, як пра іх з’явіцца больш інфармацыі.

Інфармацыю пра выпрацоўку новай палітыкі ў дачыненні да Беларусі пакуль ня варта нават успрымаць, як своеасаблівы сігнал з боку Брусэлю, які стаміўся чакаць ад афіцыйнага Мінска нейкіх рэальных крокаў насустрач, лічыць эксперт. “Сапраўдны сігнал мусіць сыходзіць у іншых кантэкстах і ад іншых асобаў. Магчыма, можна разглядаць гэтую заяву, як нейкую дадатковую інфрмацыю, якая так ці інакш можа аказаць уплыў на дзеянні беларускіх уладаў”,- выказаў версію Андрэй Казакевіч.

На ягоную думку, прагназаваць нейкіх істотных зрухаў у беларуска-еўрапейскіх стасунках пакуль не выпадае: “Пакуль асноўная праблема палягае ў тым, што ў беларускага кіраўніцтва адсутнічае выразная палітычная воля і дакладная візія таго, што трэба рабіць у дачыненні да Еўропы. Таму і няма гатовасці рабіць пэўныя крокі да паляпшэння стасункаў з Еўропай”.

Таму, калі беларускае кіраўніцтва і пойдзе на саступкі Еўропе, то гэта будзе крокам хутчэй тактычным і вымушаным. “Як паказвае практыка, асноўным чыннікам, які прымушае афіцыйны Мінск рабіць крокі насустрач Еўропе, выступае фінансавы стан краіны: калі пачынаюцца праблемы з Расіяй, з энэрганосьбітамі, крэдытнай дапамогай…”- сказаў палітолаг.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео