BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прапанова “Газпрама” для Беларусі - мадэрнізацыя à la russe?

04.12.2012 Каміль Клысіньскі, Агата Вяжбоўска-Мязга, OSW | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Прапанова “Газпрама” для Беларусі - мадэрнізацыя à la russe?
Аналитика и исследования
22 лістапада кіраўнік расійскай кампаніі “Газпрам” Аляксей Мілер наведаў Беларусь. У Мінску ён адкрыў мадэрнізаваную газаразмеркавальную станцыю “Заходняя” і сустрэўся з членамі беларускага ўрада.

У сваіх перамовах з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам Мілер прадставіў комплексную праграму па мадэрнізацыі газавай інфраструктуры Беларусі, якая з мінулага года цалкам належыць “Газпраму”. Мэта гэтых інвестыцый, як заявіў кіраўнік “Газпрама”, - паляпшэнне функцыянавання ўнутрыбеларускай сеткі трубаправодаў і павелічэнне яе транзітнага патэнцыялу ў краіны ЕС. Па яго словах, да 2017 года транзіт газу праз Беларусь павялічыцца на 30%, альбо прыкладна на 15 млрд. м³, у той час, як узровень транзіту гэтага года складзе каля 44, 5 млрд. м³, - максімальна магчымы ўзровень на сённяшні дзень. У абмен на мадэрнізацыю, Расія чакае ад Беларусі продажу большай колькасці яе стратэгічных актываў.

З аднаго боку, візіт Мілера паказвае, што Беларусь можа разлічваць на падтрымку і інвестыцыі з боку Расіі, перш за ўсё ў тых галінах эканомікі, над якімі расійская кампанія ўжо атрымала 100-працэнтны кантроль. З іншага боку, аб’ява пра павелічэнне транзіту можа разглядацца як спроба аказаць ціск на Украіну, над газатранспартнай сістэмай якой Расія імкнецца атрымаць кантроль, а таксама захаваць сваю цяперашнюю пазіцыю на ўкраінскім рынку прыроднага газа.

Мадэрнізацыя ў абмен на ўласнасць

Пасля набыцця “Газпрамам” 50% акцый “Белтрансгаза” у канцы 2011 года (і прыдбання першай паловы акцый кампаніі ў перыяд з 2007 па 2010 гады), было абвешчана аб шырокай мадэрнізацыі прадпрыемства, і ўвесну 2012 года заробкі работнікаў беларускай кампаніі выраслі ў тры разы. Цяперашнія заявы Аляксея Мілера ўяўляюць сабой працяг стратэгіі кампаніі па павелічэнні інфраструктурнага патэнцыялу і рэнтабельнасці сваёй беларускай часткі, між тым як “Газпрам” плануе аднавіць 35 газаразмеркавальных і кампрэсарных станцый і пашырыць існуючыя падземныя рэзервуары газу да 2015 года (падрабязнасцей кампанія пакуль не дае). Агульны кошт гэтых інвестыцый, як чакаецца, складзе каля 3 млрд. долараў. Мэта гэтых праектаў - павышэнне эфектыўнасці ўнутранай транзітнай сеткі Рэспублікі Беларусь і, у выніку, павелічэнне транзіту газу на Захад на 30%. Мадэрнізацыя транзітнай сеткі ў Беларусі забяспечыць яе пастаяннае выкарыстанне, што дазволіць умацаваць пазіцыі Беларусі як транзітнай краіны і забяспечыць ёй стабільны даход ад транзітнай загрузкі. У ходзе перамоў у Мінску таксама разглядаліся пытанні мадэрнізацыі заводаў “Гродна-Азот”, якое ёсць вельмі важным пытаннем для Мінска (з гэтай мэтай Беларусь спадзяецца атрымаць 1,5-2 млрд. долараў). Акрамя таго, кіраўнік расійскай кампаніі казаў пра рэалізацыю шэрагу сацыяльных праектаў у Мінску, у тым ліку, будаўніцтва буйнога офіса і сэрвіснага цэнтра, а таксама жылога дома для шмадзетных сем'яў.

Украінскі кантэкст расійскай прапановы

Аб’яву пра пашырэнне газатранспартнай сістэмы Беларусі трэба разглядаць у кантэксце цяперашніх адносін Расіі і Украіны. Кіеў знаходзіцца ў стане спрэчкі з Масквой, заклікаючы да скарачэння коштаў на газ і ўзняўшы пытанне пра змяншэнне аб’ёму паставак газу ў Кіеў. З гэтай мэтай Украіна нават скараціла колькасць расійскага газу, які яна атрымлівае па кантракту, і распачала крокі па дыверсіфікацыі сваіх паставак. Аднак для Расіі важна захаваць сваё панаванне на ўкраінскім газавым рынку і нават атрымаць над ім кантроль, бо паўднёвая суседка - найбуйнейшы спажывец расійскага газу. Большасць газу, які паступае ў Еўропу, праходзіць праз тэрыторыю Украіны, а гэта прыкладна 100 млрд. м³ газу ў год (3,2 млрд. долараў у год) для Украіны.

Высновы

Набыццё “Газпрамам” “Белтрансгаза” - першы паспяховы захоп Расіяй аднаго з некалькіх стратэгічных беларускіх прадпрыемстваў у нафтахімічнай, газавай, машынабудаўнічай, металургічнай і харчовай галінах прамысловасці. Можна сказаць, што, акрамя натуральнага жадання расійскай кампаніі максімізаваць свае прыбыткі, гэта ўяўляе сабой палітычны жэст для беларускіх улад: Масква прапанавала Беларусі праграму мадэрнізацыі ў абмен на дазвол пранікнення ў краіну свайго капіталу, для Мінска ж гэта тэхналагічная і фінансавая падтрымка і зніжэнне коштаў на энерганосьбіты. Продаж трубаправоднай сеткі, па сутнасці, вызначыў адносіны ў газавай сферы паміж дзвюма краінамі, што становіцца відавочным пасля вывучэння коштаў на расійскі газ. Так, у гэтым годзе Беларусь заплаціла каля 165 долараў за 1000 м³, а ў наступным годзе яна будзе плаціць каля 185 долараў. Гэта самы нізкі кошт расійскай кампаніі для любога з яе замежных заказчыкаў. А значнае павышэнне заробкаў у “Белтрансгазе” і заяўленыя сацыяльныя праекты з’яўляюцца дэманстрацыяй беларускай грамадскасці асаблівых пераваг расійскіх інвестыцый у Беларусь.

У канчатковым выніку, прапанова Расіі з’яўляецца адной з форм ціску на Мінск, якая накіравана на паскарэнне ўзмацнення кантролю Масквы над беларускай эканомікай. Урад Расіі ведае аб складанай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і спадзяецца, што, як і ў выпадку з трубаправодам, Лукашэнка будзе прадаваць больш актываў сваёй краіны, у тым ліку і ў нафтавай галіне. Тым не менш, памер паставак нафты на наступны год і прававая база для продажу нафтапрадуктаў - усё яшчэ на стадыі перамоў.

Насамрэч, павялічыць транзіт газу праз Беларусь на 30% па тэхнічных прычынах немагчыма. Гэтак жа - па эканамічных прычынах - і інвеставанне ў пашырэнне транзітнай сістэмы Беларусі не будзе прыбытковым, паколькі гэтае будаўніцтва будзе канкурэнцыяй для запланаванага газаправода “Паўднёвы паток” (South Stream) і двум бліжэйшым трубаправодам “Паўночнага патоку” (NordStream). Між тым, зараз і здабыча газу ў Расіі, і попыт на газ у Еўропе зніжаюцца. Інвестыцыі ў Беларусь таксама не могуць быць рэалізаванымі без развіцця Польшчай уласнай газатранспартнай інфраструктуры. Усё гэта сведчыць пра тое, што заява Расіі знізіць транзіт газу праз Украіну (за кошт павышэння транзіту праз Беларусь) можа разглядацца толькі як спроба аказаць палітычны ціск на Кіеў. Адначасова, Расія дэманструе Украіне: удзел Кіева ў маскоўскіх інтэграцыйных праектах можа мець свае перавагі.

Паводле Ośrodek Studiów Wschodnich

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео