BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кіраўнік Магілёўскага гарвыканкама: Беларусь ідзе да змяшанай сістэмы выбараў

22.11.2012
Кіраўнік Магілёўскага гарвыканкама: Беларусь ідзе да змяшанай сістэмы выбараў
Личности
Беларусь рухаецца ў напрамку дэмакратызацыі і ўсталявання змяшанай сістэмы выбараў, лічыць старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка.

Падчас разгляду пытання аб дзейнасці грамадскіх аб`яднанняў і палітычных партый на паседжанні выканкама 21 лістапада Станіслаў Барадаўка заявіў: «Ад гэтага мы нікуды не дзенемся. Мы жывем у дэмакратычным грамадстве. Сёння Расія гэтым карыстаецца, сёння Украіна гэтым карыстаецца», перадае БелаПАН.

Павдоле словаў старшыні Магілёўскага гарвыканкама, пры змяшанай сістэме прадстаўнічыя і заканадаўчыя органы ўлады павінны быць сфарміраваны дэмакратычна, «але каб іх галасы не падзяляліся 51% на 49%, і яны потым не рвалі кожны законапраект, і не цягнулі ў свой бок».

Станіслаў Барадаўка адзначыў, што апошнім часам у дзяржслужачых назіраецца моцнае дыстанцыяванне ад такіх дзяржаўных свят, як 7 лістапада ці 1 мая. «Вось мы кажам, што 7 лістапада праводзяць камуністы і ветэраны, 1 мая — прафсаюзы. Але ж гэта святы, якія ў календары чырвоным колерам пазначаны. Яны дзяржаўныя святы. Таму мы павінны пачынаючы з найбліжэйшага названага мною свята быць побач з тымі, хто гэта свята святкуе, і не проста ўдзельнікамі, а дзесьці ініцыятарамі», — заявіў кіраўнік гарвыканкама.

Паводле ягонага меркавання, час, калі дзяржаўны служачы павінен быў дыстанцыявацца ад нейкіх палітычных поглядаў — левых, правых або цэнтрысцкіх — прайшоў. «Мы сёння маем права быць членамі грамадскіх арганізацый, палітычных партый», — сказаў Станіслаў барадаўка.

Паводле дадзеных, прыведзеных начальнікам упраўлення ідэалагічнай працы Алай Галушкай, па стане на 1 лістапада 2012 года ў Магілёве ажыццяўлялі сваю дзейнасць 103 грамадскія і 11 нацыянальных аб`яднанняў, 5 палітычных партый, 634 арганізацыйныя структуры прафесійных саюзаў.

Самая шматлікая сярод грамадскіх арганізацый горада — Магілёўская гарадская арганізацыя Беларускага таварыства аб`яднання ветэранаў (258 пярвічных арганізацый, 87.200 ветэранаў вайны і працы, узброеных сіл і праваахоўных органаў, у тым ліку 965 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны).

У гарадскую арганізацыю БРСМ уваходзіць 20 тысяч чалавек, у ГА «Белая Русь» — 4 440 чалавек.

З адзінаццаці нацыянальных аб`яднанняў горада — тры рускія, тры яўрэйскія, украінская, польская, армянская, грузінская і азербайджанская арганізацыі. 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео