BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Дулеба: Ніякага палітычнага імпульсу для Усходняга партнёрства зараз няма

02.11.2012 Пераклад Яўгеніі Камаровай, "ЕўраБеларусь"
Аляксандр Дулеба: Ніякага палітычнага імпульсу для Усходняга партнёрства зараз няма
Аналитика и исследования
Партал EaP Community зрабіў інтэрв'ю з дырэктарам даследчага цэнтра "Асацыяцыя знешняй палітыкі Славакіі" Аляксандрам Дулебам на тэму актуальнага становішча Усходнягя партнёрства (УП).

Прапануем вашай увазе яго пераклад на беларускую мову.

EaP Community: Ці ёсць такая краіна, якую б можа было назваць рухавіком Усходняга партнёрства?

Аляксандр Дулеба: З самага запуску Усходняга партнёрства, яго рухавіком была Украіна. І так было, прыкладна, да леташняга Пячэрскага суда ў Кіеве, які асудзіў былога прэм'ер-міністра Юлію Цімашэнка да сямі гадоў турмы.

Большасць краін-лідэраў ЕС, у тым ліку краіны Вішаградскай групы (Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія), былі і застаюцца цвёрда ўпэўненымі ў палітычна матываваным характары судоў супраць Юліі Цімашэнка, міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі і некаторых іншых прадстаўнікоў “аранжавага ўрада”. Таму і былі адкладзеныя працэсы падпісання і ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай, уключаючы Пагадненне аб глыбокай і ўсеабдымнай зоне свабоднага гандлю (DCFTA). Калі палітычны статус кво ў адносінах ЕС і Украіны не зменіцца ў станоўчы бок, развіццё ўсяго праекта Усходняга партнёрства застанецца ў заняпадзе; з-за таго, што галоўная задумка УП - напрыклад, стварэнне новай дамоўна-прававой базы паміж ЕС і краінамі-партнёрамі, - малаверагодны сцэнар у бліжэйшай будучыні.

Украіне спатрэбілася пяць гадоў, пачынаючы з 2007 года, для таго, каб дасягнуць дамоўленасці па новым тэхнічным пагадненні з ЕС. Малдова і Грузія, чый адміністрацыйны патэнцыял значна слабейшы, але якія ў той жа час з’яўляюцца асноўнымі прэтэндэнтамі на лідэрства ва Усходнім партнёрстве, пачалі адпаведныя перамовы з ЕС у 2010 годзе. Акрамя таго, Кішынёў і Тбілісі не могуць цалкам забяспечыць выкананне ўзгодненых дамоўленасцяў па DCFTA на ўсёй тэрыторыі сваіх краін - нават пры дасягненні тэхнічных дамоўленасцяў, паколькі іх сепаратысцкія рэгіёны Прыднястроўя, Паўднёвай Асеціі і Абхазіі непадкантрольныя цэнтральным уладам. Безумоўна, мала верагодна, што дзяржавы-сябры ЕС зацікаўленыя ў стварэнні новых чорных дзюр у рамках адзінага рынку ЕС.

Тым не менш, выпадак з Цімашэнка - не адзіная прычына для запаволення развіцця супрацоўніцтва ЕС з Украінай па Усходнім партнёрстве. Рэальная небяспека таго, што ўнутраны пазыковы крызіс ЕС можа не толькі падарваць фінансаванне УП, але ўвогуле адцягнуць увагу Еўрасаюза ад гэтай ініцыятывы, абгрунтаваная тым, што палітычна ініцыятыва сёння карыстаецца нашмат меншай падтрымкай, чым раней, а праблемы з вяршэнствам закона ва Украіне - толькі невялічкая частка агульнага падыхода да супрацоўніцтва Саюза з Украінай, які змяніўся, і да Усходняга партнёрства як такога.

З усіх краін Аб’яднанай Еўропы, апошнія прамоўтэры УП - краіны Вішаградскай чацвёркі, Румынія і Швецыя.

- Чаму так адбываецца?

- Швецыя разам з Польшчай з'яўляецца аўтарам ініцыятывы "Усходняе партнёрства", у Вішаградскай групе УП - прыярытэт рэгіянальнага супрацоўніцтва. Тры з чатырох краін гэтай групы - Польшча, Славакія і Венгрыя - непасрэдна мяжуюць з Украінай і Беларуссю, Румынія - з Малдовай і Украінай. Краіны Вішаградскай чацвёркі і Румынія зацікаўленыя ў моцных сувязях ЕС з іх прамымі суседзямі, што забяспечыць умацаванне іх нацыянальнай бяспекі, эканамічнага супрацоўніцтва і гандлёвых сувязяў. Не ў апошнюю чаргу, гэта палепшыць іх патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва.

- Ці бачыце вы патэнцыял для больш актыўнага ўдзелу іншых сябраў ЕС ва Усходнім партнёрстве?

- Не бачу, пакуль палітычны статус кво адносін ЕС і Украіны не зменіцца ў лепшы бок. А гэтага не адбудзецца ў бліжэйшы час.

Паводле EaP Community

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео