BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Палітычная рэформа можа быць толькі як нейкі вымушаны захад

12.10.2012 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Палітычная рэформа можа быць толькі як нейкі вымушаны захад
Рэформа палітычнай сферы Беларусі ўвесь час будзе адкладацца і тармазіцца, лічыць кіраўнік Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

 “Тэма мадэрнізацыі, у тым ліку палітычнай, не новая. Дастаткова часта гэтая ідэя ўзнікае, асабліва што тычыцца ролі парламенту, магчымасці стварэння нейкіх фракцый альбо партый улады”,- адзначыў Андрэй Казакевіч у размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі”, каментуючы выступ прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на апошнім паседжанні Нацыянальнага сходу чацьвертага склікання.

На думку эксперта, рэформа палітычнай сістэмы неабходная “не толькі з пытання эфектыўнасці, але з пытання пераемнасці”. ”Таму што ўсе чакаюць адкзаў на пытанне, што будзе пасля Лукашэнкі, ці, прынамсі, варыянтаў адказу, каб гэтая сістэма нейкім чынам была ўстойлівая”,- патлумачыў ён.

“Гэты выступ я бы разглядаў менавіта ў гэтым кантэксце – доўгіх дыскусій, доўгіх спробаў пачаць гэтую рэформу. Таму што існуе вялкая колькасць фактараў за рэформу і пэўная колькасць – супраць. І гэтыя фактары пастаянна сутыкаюцца між сабою, прынамсі, з 2006 года. І пакуль што дамінавала тэндэнцыя рэформаў не рабіць, захаваць статус-кво. Таму што любыя змены – гэта палітычныя рызыкі, якія невядома да чаго могуць прывесці. І спачатку не хацелі гэта рабіць, таму што была стабільная сітуацыя і нейкі рост (маўляў, навошта нешта рэфармаваць, калі ўсё добра?). А зараз баяцца рэфармаваць, таму што гэта можа выклікаць непатрэбныя палітычныя наступствы – рызыкі дэстабілізацыі сістэмы”,- лічыць палітолаг.
 
На ягоную думку, хутчэй за ўсё, гэтая рэформа будзе адкладацца і тармазіцца. “І, калі яна будзе, то толькі як нейкі вымушаны захад”,- адзначае Андрэй Казакевіч.
Ён заўважыў, што ідэя стварэння палітычнай партыі з “Белай Русі” абмяркоўвалася даўно. І нават, паводле першых планаў, яе мусілі стварыць яшчэ да выбараў, каб ужо ў гэтым парламенце яна магла заняць нейкія дамінуючыя пазіцыі.
 
Эксперт лічыць цалкам магчымым нейкі пераход да расійскага варыянту пабудовы палітычнай сістэмы. “Але тут трэба ўлічыць, што ідэя стварэння такой партыі з’явілася яшчэ ў 2007 годзе, і за апошнія 5 год прагрэс быў невялікі”,- зазначае ён.
 
Да таго ж, зараз расійская мадэль меньш прывабная, чым раней, таму што ў гэтым годзе і там выявіліся пэўныя праблемы, і бачны крызіс гэтай сістэмы.
“Таму нават калі спробы стварыць партыі і будуць ажыццяўляцца, усё роўна будзе нейкае супрацьдзеянне. І ёсць верагоднасць, што гэты працэс не прывядзе да сур’ёзнай рэформы сістэмы, а фактычна “Белая Русь” будзе цалкам паўтараць структуру выканаўчай улады, а не стане нейкай паралельнай структурай палітычнай вертыкалі. Ёсьць яшчэ іншыя варыянты, калі ў выніку ўтворыцца нейкая бюракратычная структура, якая не будзе ў пэўнай ступені функцыянальнай”,- мяркуе Андрэй Казакевіч.
 
“Складваецца ўражанне, што ў самой улады дакладнай візіі наконт таго, як гэтая структура мусіць выглядаць, няма”,- дадаў ён.
На думку палітолага, палітычная рэформа ў такім выглядзе не можа стаць прадметам гандлю беларускіх уладаў з Захадам.
 
“Захад ужо дастаткова канкрэтна сфармуляваў, што ён мае на ўвазе пад палітычнымі рэформамі. Гэта – выкананне правоў чалавека, вызваленне палітвязняў і дэмакратычныя выбары. Тое, што зараз называецца гэтай рэформай, ніякім з азначаных крытэраў не адпавядае. Адпаведна, я не думаю, што можна будзе гэта ўсё нейкім чынам скарыстоўваць для гандлю з Захадам”,- адзначыў суразмоўца “ЕўраБеларусі”.
 
На думку эксперта, “толькі калі сапраўды адбудзецца  нейкая дэцэнтралізацыя ўлады, перадача пэўных паўнамоцтваў, гэта магчыма будзе скарыстаць у якасці нейкага сігналу ці аргумента”.
 
“Сама ідэя гэтай рэформы далёкая ад таго, каб стварыць больш дэмакратычны працэс. Гэта проста нейкі вымушаны захад, разуменне таго, што нешта трэба зрабіць дзеля большай устойлівасці сістэмы, каб яна ўсё ж такі забяспечвала пэўную палітычную мабільнасьць людзей, ратацыю эліт”,- лічыць Андрэй Казакевіч.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео