BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці чакаць дэвальвацыю?

13.12.2016
Ці чакаць дэвальвацыю?
Радыё Свабода
Былы старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч робіць прагноз адносна таго, ці варта ў бліжэйшы час чакаць дэвальвацыйных працэсаў.

Некаторыя эксперты прагназуюць у наступным годзе дэвальвацыю беларускага рубля, хаця пакуль нацыянальная валюта, пасля паведамлення аб росце цэн на нафту, нават умацавалася ў адносінах да даляра і еўра. Чаго чакаць ад нацыянальнай валюты далей "Радыё Рацыя" запыталася ў Станіслава Багданкевіча.

- На маю думку, да канца гэтага году пагрозы дэвальвацыі няма, курс захаваецца ў межах 2 рублёў за даляр. Што датычыцца 2017 году, то будзе шмат фактараў, якія могуць паўплываць на курсаўтварэнне. Напрыклад, калі ніхто не дасць крэдытаў, а трэба будзе аддаваць даўгі, то могуць з’явіцца праблемы з абменным курсам. Але на гэты момант я не бачу вялікіх глыбінных прадпасылак для дэвальвацыі, бо курс вызначаецца попытам і прапановай. Пакуль прапанова па валюце большая, чым попыт, ёсць нават павелічэнне золатавалютных рэзерваў. 

- У наступным годзе ўлады, відаць, сур’ёзна вырашылі выйсці на сярэдні заробак у 500 даляраў. Гэтыя планы могуць паўплываць на дэвальвацыйныя працэсы?

- Я думаю, улады не пойдуць на тое, каб уключаць друкавальны станок. Сумны досвед ёсць, ведаюць, чым можа закончыцца справа. І сярэдняга заробку ў 500 даляраў не будзе – не трэба сябе цешыць ілюзіямі. Зрэшты, можна дасягнуць і гэтай лічбы, калі скарачаць работнікаў на прадпрыемствах і, такім чынам, штучна падвышаць вытворчасць працы. Але ж гэта прывядзе да беспрацоўя, сацыяльнай напружанасці, а гэта ўладам не патрэбна.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео