BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці чакаць беларусам трэцяй навагодняй дэвальвацыі? (відэа)

09.12.2016
Ці чакаць беларусам трэцяй навагодняй дэвальвацыі? (відэа)
З пачатку лістапада беларускі рубель аслабеў да кошыка трох валютаў – долара, еўра і расейскага рубля – больш, чым на 3 %.

Агулам з пачатку года нацыянальныя грошы дэвальваваліся да кошыка на 13.5 %. То бок, за апошні месяц адмоўная тэндэнцыя істотна паскорылася. Наколкі цяпер давяраюць айчыннай валюце беларусы, мы спыталіся ў жыхароў Менску.

«Бог яго ведае! Давярай, не давярай… Што зробіш – прыйдзецца давяраць», «У нас увогуле ўсё нестабільна. Ну, будзем спадзявацца на лепшае», -– кажуць жыхары Менску.

Дэвальвацыя працягнецца

Міжнародныя адмыслоўцы тлумачаць дзейнае паскарэнне дэвальвацыі тым, што курс рубля – па-ранейшаму завышаны. У дадатак супраць айчынных грошай гуляе камбінацыя адмоўных чыннікаў. Нафта, якую наша краіна імпартуе, даражэе хутчэй, чым нафтапрадукты, якія мы з яе вырабляем, падае экспарт. Апроч таго, на ўнутраны валютны рынак маглі паўплываць абяцанні Аляксандра Лукашэнкі павялічыць налета сярэдні заробак да $ 500 на месяц – абяцанне, якое асацыюецца ў насельніцтва з валютным крызісам.

Паводле старэйшага аналітыка «Альпары» Вадзіма Іосуба, у найбліжэйшыя месяцы дэвальвацыя працягнецца, але захавае свой паўзучы характар – ад 1 % да 3 % на месяц. Але гэта – у выпадку, калі Нацбанк захавае жорсткую грашовую палітыку, то бок – будзе адмаўляць прадпрыемствам у крэдытах, а людзям – у павелічэнні заробкаў. Але і гэтыя захады могуць забяспечыць валютную стабільнасць толькі часова. Бо адваротны вынік палітыкі жорсткай эканоміі – імклівае падзенне ўгандляванага ў банкаў ды прадпрыемстваў.

«Хутчэй за ўсё будзе расці колькасць кепскіх актываў, разам з гэтым будзе зніжацца прыбытковасць усёй банкаўскай сістэмы. Нейкім чынам банкі давядзецца дакапіталізаваць», – прагназуе эканаміст.

Без рэформаў нас чакае яшчэ большая дэвальвацыя

Паводле экс-старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча, налета ўлады могуць аказацца ў сітуацыі, калі давядзецца або дапусціць істотнае паскарэнне банкруцтваў ды звальненняў, або прыкрыць фінансавыя дзіркі надрукаванымі грашыма, што выкліча новую хвалю дэвальвацыі.

Трэці шлях – рынкавыя рэформы, да якіх ужо заклікаюць нават урадоўцы высокага ўзроўню. Але іх правядзенне блакуецца на самым версе. У выніку Менску не ўдалося дамовіцца аб новай праграме з Міжнародным валютным фондам i нават Еўразійскі фонд прыпыніў выдачу траншаў раней ухваленага крэдыту – з прычыны невыканання захадаў, абяцаных у межах крэдытнай праграмы.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео