BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускі бізнес не бачыць выгадаў ад удзелу ў інтэграцыйных працэсах ЕАЭС

12.11.2016
Беларускі бізнес не бачыць выгадаў ад удзелу ў інтэграцыйных працэсах ЕАЭС
Беларускі бізнес адзначае недастатковасць інфармацыі аб працы ў межах ЕАЭС.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання ў рамках вызначэння індэкса дзелавога аптымізму, праведзенага бізнес-саюзамі. У апытанні ўзялі ўдзел больш за 500 прадстаўнікоў прадпрымальніцтва: індывідуальныя прадпрымальнікі, мікраарганізацыі, малыя, сярэднія і буйныя прадпрыемствы, перадае "Наша Ніва" са спасылкай на БелаПАН.

Як адзначыла 11 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Лілія Коваль, упершыню ў дадатковым блоку пытанняў рэспандэнтам таксама было прапанавана вызначыць ключавыя перашкоды для ўдзелу бізнесу ў інтэграцыйных працэсах ЕАЭС. Больш за палову рэспандэнтаў бачаць асноўную перашкоду ў недастатковай інфармаванасці аб магчымасцях для бізнесу (52,5% рэспандэнтаў). Другі па значнасці адказ звязаны з адсутнасцю ўяўлення аб эканамічнай мэтазгоднасці такога ўдзелу (33,5%). «Бізнес часта не бачыць выгадаў ва ўдзеле ў інтэграцыйных працэсах ЕАЭС», — адзначыла Коваль.

На думку бізнесу, таксама назіраецца недахоп рэальнага дыялогу асоб, якія прымаюць рашэнні па еўразійскай інтэграцыі, з бізнесам (24,4%), недахоп дыялогу паміж бізнес-супольнасцямі краін — удзельніц ЕАЭС (20,4%), адсутнасць даверу да еўразійскай інтэграцыі (20 %), адсутнасць адзінай пазіцыі бізнес-супольнасцяў краін — удзельніц ЕАЭС (16,9%).

Як адзначыла Коваль, у якасці прыярытэту еўразійскага інтэграцыйнага супрацоўніцтва для развіцця бізнесу на найбліжэйшыя пяць гадоў рэспандэнты адзначылі, у першую чаргу, зняцце бар'ераў і абмежаванняў (60,6%), мэтавую падтрымку канкурэнтаздольных інтэграцыйных праектаў (30,8%), выпрацоўку сумесных стратэгій галіновага развіцця (44,8%).

«Мы бачым, што па рэйтынгу зняцце бар'ераў і абмежаванняў — асноўная прычына, якая тармозіць усіх на адзінай эканамічнай прасторы, а таксама адсутнасць адзінай прамысловай палітыкі», — патлумачыла віцэ-старшыня.

Яна таксама адзначыла, што ўпершыню было ўключана пытанне аб неабходнасці дзяржаўнай падтрымкі бізнес-асацыяцый і стымулявання ўнутранага попыту. Згодна з вынікамі апытання, 37,2% прадпрымальнікаў мяркуюць, што дзяржава павінна дапамагаць перспектыўным вытворцам льготнымі крэдытамі. 46,6% лічаць, што дзяржава не павінна падтрымліваць дзейнасць бізнес-асацыяцый як партнёра ў дыялогу бізнесу і ўлады, бо выдаткі бізнесу трэба скарачаць за кошт зніжэння падатковай і рэгулятарнай нагрузкі для ўсіх. Яшчэ 16,2% лічаць, што дзяржава не павінна падтрымліваць дзейнасць асацыяцый, бо падзенне попыту — гэта адэкватная рэакцыя спажыўцоў на крызіс.
 

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео