BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пазыка Беларусі перад "Газпрамам" вырасла да $340 млн

10.11.2016
Пазыка Беларусі перад "Газпрамам" вырасла да $340 млн
Беларусь не толькі не пагасіла пазыку за газ да 20 кастрычніка, але і працягвае плаціць па заніжанай цане.

У пачатку кастрычніка ўрады Беларусі і Расіі сышліся на тым, што нашая краіна мусіць выплаціць "Газпраму" пазыку за газ — $281 млн. Гэтая сума ўтварылася праз тое, што са студзеня па ліпень Беларусь разлічвалася з расійскім канцэрнам не па цане, прапісанай у кантракце ($132 за тысячу кубаметраў), а па цэнах, якія лічыла справядлівымі (каля $80 за тысячу "кубоў").

Пры гэтым было дамоўлена, што надалей Беларусь будзе плаціць за газ па кантрактным кошце. Сёння гэта пацвердзіў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак. "Магу дакладна сказаць, і гэта ўжо казалі нашыя беларускія калегі, што мы будзем працягваць супрацоўнічаць па пастаўках газу ў параметрах, раней узгодненых формулай вызначэння кошту", — у адказ на запыт Еўрарадыё прыводзіць словы Новака прэс-служба ведамства.

Беларускі ўрад мусіў пагасіць пазыку да 20 кастрычніка. Але мала таго, што не зрабіў гэтага, дык яшчэ і працягвае плаціць за газ па заніжаных цэнах, якія лічыць справядлівымі! Гэта вынікае з мемарандума еўрааблігацый "Газпрама". "У перыяд са студзеня па верасень 2016 года запазычанасць беларускіх спажыўцоў за пастаўкі газу склала $340 млн", — цытуе дакумент агенцтва "Интерфакс".

Такім чынам, за два месяцы — жнівень і верасень — пазыка беларусаў за газ вырасла на $60 млн. Гэта прыкладна адпавядае ранейшай дынаміцы пазыкі. У траўні Новак казаў пра $125 млн пазыкі, а пры канцы верасня — пра $281 млн. 

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео