BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“250 чалавек могуць звольніць”: прадпрыемствы пазбавяць льгот з-за ЕўрАзЭС

09.11.2016
“250 чалавек могуць звольніць”: прадпрыемствы пазбавяць льгот з-за ЕўрАзЭС
kv.by
Мытныя льготы для рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон прыбяруць з новага года.

“Наша прадпрыемства прыбытковае, заробкі па чатыры мільёны ў рабочых, але 250 чалавек могуць застацца на вуліцы”, — расказвае рабочая пастаўскага прадпрыемства “Беліт”, якое ўваходзіць у Свабодную эканамічную зону “Віцебск”.

“У нас 70% супрацоўнікаў — жанчыны, шмат з іх маюць больш за дваіх дзяцей. У Паставах працы мала, калі мы закрыемся, невядома, куды нам ісці”, — дадае рабочая.

На прадпрыемстве займаюцца вытворчасцю рыззя. Сыравіну завозяць з Германіі без аплаты пошліны, перапрацоўваюць на рыззё і прадаюць у Беларусі і Расіі.

Але пасля Новага года такі бізнес можа закрыцца, бо мяняюцца правілы Свабодных эканамічных зон: ўводзяць пошліну на ўвоз тавару з-за мяжы. Такія правілы знаходжання ў Еўразійскім эканамічным саюзе, піша "Еўрарадыё".

“Наша прадпрыемства трапіць пад пошліну на 164%, а цяпер гэта 0%. Сказаць, што мы зможам працаваць у такіх умовах — гэта фантастыка. Трэба шукаць нейкае рашэнне”, — апісваюць праблему ў адміністрацыі “Беліт”.

Цяпер у прадпрыемства замовы на два месяцы наперад, склады пустыя, даўгоў няма.

Віцебская арганізацыя “ВІК” робіць лекі для жывёл, займае прызавыя месцы да міжнародных і беларускіх конкурсах. Тут таксама могуць пацярпець ад змен у свабодных эканамічных зонах.

“Інвестыцыі, якія маглі б пайсці да нас, пойдуць у іншае месца. Ва ўрадзе думаюць, як нам кампенсаваць страты, але ці кампенсуюць”, — разважаюць на прадпрыемстве. І непакояцца, што інвестары і заказчыкі пойдуць да канкурэнтаў, у Расію

Расія таксама ўдзельнік Еўразійскага эканамічнага саюза, і там таксама ёсць асаблівыя эканамічныя зоны, а некаторыя рэзідэнты гэтых зон плацяць мытную пошліну. Але дзяржава субсідуе рэзідэнтаў гэтых зон! То бок грошы на пошліну кампенсуюцца, ці то фінансавай дапамогай, ці то іншымі льготамі.

Як даведаліся журналісты, у Беларусі рыхтуюць новы закон, які закране свабодныя эканамічныя зоны. Але прамой кампенсацыі стратаў ад выплаты мытных пошлін не будзе. Улады абяцаюць толькі прапісаць нейкія механізмы. Што гэта будуць за механізмы, калі іх прымуць і якую выгаду атрымаюць прадпрыемствы-рэзідэнты свабодных эканамічных зон за два месяцы да адмены льгот, невядома.

“Да 1 студзеня закон прымуць дакладна, Свабодныя зоны будуць існаваць да 2050 года”, — малююць будучыню ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”.

У Беларусі існуе шэсць свабодных эканамічных зон, там працуюць 419 арганізацый і 124 тысячы чалавек. Апроч льгот на мытныя пошліны, якія хутка адменяць, рэзідэнты гэтых зон вызваляюцца ад зямельнага падатку, маюць зніжкі па падатках на прыбытак.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео