BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эксперт: Рэзкае патанненне фінансавання можа нашкодзіць эканоміцы

12.10.2016
Эксперт: Рэзкае патанненне фінансавання можа нашкодзіць эканоміцы
Ці будзе далей зніжацца стаўка рэфінансавання і як гэта паўплывае на велічыню камерцыйных ставак?

Іван Лагуцін, начальнік Упраўлення карпаратыўных продажаў МТБанка, мяркуе, што ажыўляць рэальны сектар з дапамогай «танных грошай» небяспечна:

- Зараз шмат размоў вядзецца пра тое, ці будзе далей зніжацца стаўка рэфінансавання і як гэта паўплывае на велічыню камерцыйных ставак. Аднак варта сказаць, што стаўка рэфінансавання - гэта, хутчэй, нейкі макраэканамічны індыкатар. З яе дапамогай Нацбанк дэкларуе агульныя намеры адносна таго, як, на яго думку, павінен развівацца фінансавы сектар ў сярэднетэрміновай перспектыве. Наўпрост на кошт фінансавання стаўка не ўплывае. Гэта пацвярджаецца тым, што ў банкаў практычна няма ўласных камерцыйных крэдытаў, жорстка прывязаных да стаўкі рэфінансавання. Усе крэдыты, якія прывязаныя да яе ў той ці іншай ступені з'яўляюцца сацыяльнымі або «праграмнымі». Памер камерцыйных ставак залежыць больш ад кошту рэсурсаў на міжбанкаўскім рынку.

З пачатку года камерцыйныя стаўкі па крэдытах істотна ўпалі — па нашых ацэнках у 1,5-2 разы. У беларускіх рублях зараз стаўкі знаходзяцца ў дыяпазоне 21-24 %, у валюце - 11-14 %. Вядома, гэтыя паказчыкі  - «сярэдняя тэмпература па шпіталі». Так у нашым банку, напрыклад, можна атрымаць фінансаванне ў беларускіх рублях пад 13,5 % - для стартапаў, а ў валюце - пад 9,9 % - у выглядзе прамога крэдыту для новых кліентаў або пад 7,7 % - у выглядзе гандлёвага фінансавання, піша ej.by.

Прычым пераважную масу попыту фармуе крэдытаванне ў валюце (каля 70%). Гэта сведчыць аб тым, што ў краіне цяпер досыць умераныя дэвальвацыйныя чаканні - агенты не «ўцякаюць» у рублі, баючыся рэзкага скачка курсу, а спрабуюць атрымаць выгаду ад розніцы ў памерах працэнтных ставак. Гэта гаворыць аб пэўнай ступені даверу бізнесу фінансавай палітыкі, якая праводзіцца .

Да канца года мы не чакаем сур'ёзнага паніжэння камерцыйных ставак і стаўкі рэфінансавання.

Зараз, на мой погляд, намацаная тая мяжа, калі ўдаецца трымаць прымальныя стаўкі, кантраляваць інфляцыю і падтрымліваць абменны курс.

Як толькі мы рэзка апусцім стаўкі і захочам ажывіць рэальны сектар з дапамогай «танных грошай», то рызыкуем атрымаць чарговы шок на фінансавым рынку. Таму цяпер Нацбанк зніжае стаўку плаўна і глядзіць за рэакцыяй эканомікі. Для Нацбанка вельмі важна вярнуць давер эканамічных агентаў і стаць прагназуемым. Што цяпер і адбываецца.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео