BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзяржбанк развіцця Кітая выдзеліць "Беларусбанку" крэдыт на 100 млн долараў

02.10.2016
Дзяржбанк развіцця Кітая выдзеліць "Беларусбанку" крэдыт на 100 млн долараў
tut.by
Дзяржаўны банк Кітая выдзеліць "Беларусбанку" 100 млн долараў на фінансаванне бягучай дзейнасці.

Мемарандум аб выдзяленні крэдыту тэрмінам на тры гады быў падпісаны ў Пекіне, дзе з 28 па 30 верасня знаходзіўся з дзяржаўным візітам Аляксандр Лукашэнка.

Як тлумачыць прэс-служба "Беларусбанка", дакумент выказвае намеры кітайскага банка вылучыць "Беларусбанку" 100 млн даляраў з 300-мільённай крэдытнай лініі, адкрытай у рамках генеральнага крэдытнага пагаднення ад 2015 года. Яшчэ адным бокам мемарандума выступіла Міністэрства фінансаў Беларусі. Крэдыт тэрмінам на тры гады будзе накіраваны на фінансаванне бягучай дзейнасці "Беларусбанка", паведамляе "Еўрарадыё" са спасылкай на БелаПАН.

У працяг ўжо дасягнутых у чэрвені бягучага года дамоўленасцей "Беларусбанк" і Дзяржаўны банк развіцця Кітая "замацавалі свае намеры" аб фінансаванні інвестыцыйнага праекта "Славкалій" у дамове аб выбарцы крэдытных сродкаў.

Акрамя таго, "Беларусбанк" і Міністэрства фінансаў Беларусі падпісалі з кітайскай CITIC Construction Co., Ltd. пагадненне аб узаемадзеянні па стварэнні беларуска-кітайскага інвестыцыйнага фонду.

"Такім чынам, створана аснова для заснавання ў нашай краіне дэбютнай структуры, надзеленай функцыямі мабільнага універсальнага інвестыцыйнага фонду, адкрытага для прытоку капіталу не толькі з Кітая і Беларусі, але і іншых краін. Фонд зможа самастойна вызначаць аб'екты для фінансавання, не абмяжоўваючыся праектамі, што рэалізуюцца Кітаем на тэрыторыі Беларусі. Доля ўдзелу "Беларусбанка" - 40% ", – удакладняе прэс-служба.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео