BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эксперты: МВФ не збіраецца даваць грошы на ўратаванне беларускага крыштальнага сасуда

01.10.2016
Эксперты: МВФ не збіраецца даваць грошы на ўратаванне беларускага крыштальнага сасуда
Сёння, 1 кастрычніка, місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з яе кіраўніком Пітэрам Долманам завяршае працу ў Беларусі.

Перспектывы атрымання Мінскам трохмільярднага крэдыту ад МВФ эксперты на дадзеным этапе ацэньваюць вельмі скептычна, піша Радыё Свабода.

Мінск працягвае абмяркоўваць магчымасць прыцягнення новага крэдыту МВФ на 3 млрд даляраў на 10 гадоў пад 2,28%.

Кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што на сёння шанцаў атрымаць крэдыт МВФ у афіцыйнага Мінска няма.

«Думаю, што сёння перспектыў атрымання крэдыту няма. Беларускія ўлады не выканалі шэраг вельмі важных рэкамендацый, якія ў апошнія гады выказвае МВФ. Заўвагі МВФ тычацца перш за ўсё таго, што няма сапраўднай лібералізацыі цэнаў, няма курсу на пабудову сапраўднай рынкавай эканомікі. МВФ не збіраецца даваць грошы на ўратаванне беларускага крыштальнага сасуда. А нейкіх канкрэтных фактаў, якія б сведчылі, што Аляксандар Лукашэнка робіць стаўку на будучыню, на зусім іншы эканамічны ўклад, — няма. Таму, я думаю, будуць працягвацца перамовы, беларускі ўрад будзе старацца пераконваць нейкімі дробязямі, што ён добра ўсё робіць. Падвысіць кошты на жыллёва-камунальныя паслугі, зробіць інфляцыю 9% з дапамогай рэгуляваных цэн і скажа — вось, у нас макраэканамічнай стабільнасці стала больш.

У казарме можа быць парадак, але ці добра даваць грошы на ўтрыманне гэтай казармы, а не зусім іншую архітэктуру краіны?» — адзначыў Яраслаў Раманчук.

Эканаміст Леанід Злотнікаў таксама не верыць, што ў сённяшняй сітуацыі Беларусь атрымае крэдыт МВФ.

«Верагоднасць таго, што Беларусь не атрымае крэдыт, большая, чым верагоднасць таго, што крэдыт будзе выдзелены. З аднаго боку, улады просяць, а з іншага боку не прымаюць тых мераў, якія патрэбныя для атрымання крэдыту», — кажа ён.

Злотнікаў згадвае, што ў 2009 годзе, калі Беларусь атрымала крэдыт МВФ, з боку беларускіх уладаў таксама было шмат абяцанняў наконт змены эканамічнай палітыкі. Але атрымаўшы грошы, улады забыліся пра гэта.

«Гаворка цяпер ідзе пра тое самае. Урад імкнецца паказаць МВФ, што гатовы да рэформаў у напрамку разьвіцця рынкавых адносінаў, але з іншага боку Міністэрства гандлю (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю) атрымлівае дадатковыя паўнамоцтвы па кантролі цэнаў, а Лукашэнка абяцае рэгуляваць цэны ледзь не на ўсе тавары. То бок з аднаго боку мы бачым, што прадстаўнікі ўраду нешта абяцаюць МВФ, а з іншага боку прэзідэнт дэманструе, што змяняць беларускую эканамічную мадэль не збіраецца. Яшчэ некалькі гадоў таму, калі пачыналіся размовы пра новы крэдыт, МВФ хацеў, каб абяцанне выканаць рынкавыя рэформы даў менавіта кіраўнік дзяржавы.

Крэдыт Беларусі могуць выдзеліць, але наша краіна павінна выконваць канкрэтныя ўмовы. Пакуль упэўненасці ў тым, што гэтыя ўмовы будуць выкананы, няма», — адзначае эканаміст.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео