BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Крэдыт МВФ – галаўны боль для беларусаў

20.09.2016
Крэдыт МВФ – галаўны боль для беларусаў
Кіраўнік праекта «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін распавядае, якія наступствы для простых беларусаў могуць быць, калі Міжнародны валютны фонд дасць крэдыт для Беларусі.

Нагадаем, гэтымі днямі ў краіне працуе місія Міжнароднага валютнага фонду, беларускія ўлады, безумоўна, разлічваюць на крэдыт ад МВФ.

Уладзімір Кавалкін: - Традыцыйна МВФ прапаноўвае беларускаму ўраду выраўняць тарыфы ЖКГ, зрабіць так, каб людзі аплачвалі іх 100-працэнтны кошт. Другі важны момант, які дыктуе Міжнародны валютны фонд, — продаж дзяржаўных прадпрыемстваў. Гэта, безумоўна, таксама можа адбіцца на беларусах, але ўжо крыху пазней. У тым выпадку, калі зменіцца ўласнік прадпрыемства, то можа патэнцыйна скараціцца і колькасць працоўных месцаў. Гэта, на мой погляд, дзве асноўныя балявыя кропкі для людзей у тым выпадку, калі ўлады пагодзяцца на непапулярныя меры ў абмен на крэдыт МВФ.

«Радыё Рацыя»: - Лічыце, што ўлады за крэдыт могуць пайсці на рэзкае падвышэнне тарыфаў ЖКГ?

- На падвышэнне адназначна пойдуць, але, мяркую, будуць узгадняць даволі працяглую дарожную мапу. Частка крэдытаў, напрыклад, можа прыйсці ў абмен на першае падвышэнне тарыфаў, другая – пазней. Таму ўлады будуць пагаджацца на нейкі сярэдні варыянт, пастараюцца расцягнуць па часе рост тарыфаў, прыватызацыю і гэтак далей. Але прадстаўнікі МВФ — таксама не дзеці, яны разумеюць, што папярэдніх ўмоваў фонду ўлады не выканалі, а таму, калі і будуць даваць грошы, то толькі ў абмен на рэальныя дзеянні, а не на абяцанні.

- Але ж беларускі ўрад і так планаваў з часам выйсці на 100-адсоткавую аплату паслугаў ЖКГ…

- Менавіта таму і планаваў, што МВФ на гэтым пастаянна настойваў. Сам урад вялікай праблемы ў сістэме ЖКГ не бачыць. Хутчэй, гэта ідзе знешні ціск, якому наш урад ужо не можа супрацьстаяць. Знізіліся магчымасці фінансаваць гэтую сферу з бюджэту, хаця пры жаданні грошы знайсці можна. Але тут у іншым пытанне. Трэба развітацца з перакрыжаваным субсідзіраваннем, з усімі нерынкавымі формамі фінансавання ЖКГ не толькі для звычайных грамадзян, але і дзяржаўных прадпрыемстваў, якія атрымліваюць ільготы за кошт бізнесу. Каб зрабіць гэтую сферу празрыстай, неабходна выйсці на 100-адсоткавую аплату паслуг ЖКГ, а ўжо затым займацца адраснай сацыяльнай падтрымкай тых людзей, хто не спраўляецца з такой нагрузкай. Гэта – пазіцыя МВФ, і яна абасалютна зразумелая. Але, паўтаруся, у МВФ маюцца апасенні, што чарговыя крэдыты беларускія ўлады праядуць, а рэформаў ізноў не будзе.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео