BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вадзім Іосуб: Да канца года долар не перавысіць адзнаку 2 рублі 15 капеек

15.09.2016
Вадзім Іосуб: Да канца года долар не перавысіць адзнаку 2 рублі 15 капеек
photo.bymedia.net
Старшы аналітык кампаніі „Альпары” Вадзім Іосуб распавёў пра сітуацыю на валютным рынку краіны.

 Учора на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель крыху знізіўся да долара ЗША і еўра, але ўмацаваўся да расійскага рубля.

 З пачатку году долар падарэжаў усяго на 10 капеек. Ці можна сказаць, што беларускі рубель “намацаў дно”? Сітуацыю з курсамі валют для "Радыё Рацыя" каментуе аналітык кампаніі „Альпары” Вадзім Іосуб:

- Рубель ужо даўно не шукае дно, пра гэта нават не карэктна разважаць. Але можна сказаць, што рубель дастаткова стабільны. Пасля моцнага падзення на пачатку году, затым ён умацаваўся і з пункту гледжання кошыка валют трымае раўнавагу. На цяперашніх узроўнях попыт і прапанова прыкладна ўраўнаважана.

Змяншэнне валютных укладаў Вадзім Іосуб: звязвае з тым, што, верагодна, гэта адбываецца ў выніку падзення рэальных прыбыткаў насельніцтва. "І, каб хоць неяк падтрымліваць спажывецкі ўзровень, людзі праядаюць свае зберажэнні. Відавочна, што іх большая частка – у валюце. І гэта таксама датычыцца наяўнай валюты, якая захоўваецца, як кажуць, “у панчохах”.

Іосуб падкрэслівае, што курс валют шмат у чым будзе залежыць не толькі ад таго, што будзе адбывацца з беларускім рублём, эканомікай і коштам нафты.

"Гэта будзе залежыць, напрыклад, і ад вагання долара да еўра і іншых сусветных валют, што ў сваю чаргу залежыць ад тэмпаў павелічэння адсоткавай стаўкі ў ЗША. Тым не менш, рызыкну спрагназаваць, што ў выпадку, калі будзе працягваца цяперашняя ўмерана-жорсткая палітыка Нацбанка (а пакуль няма ніякіх сігналаў, каб гэтая палітыка змянілася), наўрад долар да канца года перавысіць адзнаку 2 рублі 15 капеек", - гаворыць эксперт.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео