BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Макей разлічвае, што беларусы замежжа будуць прасоўваць не толькі культуру, але і тавары

05.09.2016
Макей разлічвае, што беларусы замежжа будуць прасоўваць не толькі культуру, але і тавары
sputnik.by
Пра гэта міністр замежных спраў заявіў 5 верасня ў Мінску на пасяджэнні кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.

"Разлічваем, што беларусы замежжа будуць прасоўваць не толькі беларускую культуру, але і спрыяць пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў", — сказаў Уладзімір Макей.

У гэтым кантэксце Макей адзначыў дапамогу, якую аказваюць асобныя выхадцы з Беларусі ў арганізацыі паставак прадукцыі айчыннай вытворчасці за мяжу. Паводле яго слоў, плануецца пашырыць практыку запрашэння беларускіх бізнесменаў, якія пражываюць за мяжой, для ўдзелу ў розных форумах і кірмашах, перадае БелаПАН.

Макей адзначыў, што гэтае пасяджэнне праходзіць у вельмі складаны час: "Вы бачыце, што адбываецца ў нашым рэгіёне, у Еўропе і свеце. Шэраг пагроз і выклікаў існуюць у тым ліку для Беларусі. Гэта — праблема тэрарызму, міграцыі, у тым ліку нелегальнай. Наступствы фінансава-эканамічнага крызісу негатыўна ўплываюць і на нашу краіну".

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што ўрад спрабуе выпрацаваць "тыя крокі, якія змаглі б не дапусціць пагаршэння фінансава-эканамічнага становішча нашага народа".

Макей нагадаў, што менш чым праз тыдзень у краіне пройдуць парламенцкія выбары, якія ён назваў "важнай палітычнай падзеяй". "Я ўпэўнены, што будзе сфармаваны новы парламент, які зробіць усё для таго, каб наша краіна і далей развівалася і квітнела", — заявіў дыпламат.

Паводле яго слоў, агульная для ўсіх задача — зрабіць усё неабходнае для таго, каб Беларусь захавала сваю самастойнасць, суверэнітэт і дзяржаўнасць. "Лёс нашай краіны хвалюе ўсіх нас", — сказаў Макей.

Ён адзначыў, што за мінулы год значна актывізавалася ўзаемадзеянне арганізацый беларусаў замежжа з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі краіны, а дзякуючы прынятай урадам падпраграме "Беларусы ў свеце" ўпершыню ёсць магчымасць аказаць фінансавую падтрымку для правядзення мерапрыемстваў арганізацыямі беларусаў замежжа. "Хацелася б атрымаць больш, але мы зыходзім з тых магчымасцяў, якія рэальна існуюць, — сказаў Макей. — Лічу, што сітуацыя, у тым ліку фінансава-эканамічная, будзе паляпшацца і мы таксама будзем мець больш магчымасцяў для таго, каб арганізаваць больш актыўнае супрацоўніцтва з беларусамі замежжа".

У якасці прыкладу працы арганізацыі беларусаў за мяжой чыноўнік прывёў адкрыццё класа беларускай мовы і літаратуры ў школе амерыканскага горада Сакрамэнта, якое адбылося 17 жніўня.

Пры гэтым Макей падкрэсліў, што большасць арганізацый беларусаў за мяжой маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Згодна з нацыянальным заканадаўствам, адзначыў кіраўнік МЗС, Беларусь не можа напрамую фінансаваць замежныя грамадскія арганізацыі, але гэтае пытанне вырашаецца праз спонсарскія праекты.

Макей падтрымаў прапанову аб стварэнні ў Мінску Беларускага дома, у якім мог бы размяшчацца музей беларусаў замежжа, а таксама арганізацыі, якія з імі супрацоўнічаюць. "Але гэта яшчэ патрабуе прапрацоўкі", — сказаў ён.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео