BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Каб заплаціць старыя пазыкі, дзяржава плануе ўзяць новыя

05.09.2016
Каб заплаціць старыя пазыкі, дзяржава плануе ўзяць новыя
У 2017 годзе Беларусь можа размясціць чарговы выпуск еўрабондаў на 800 млн долараў.

Паводле інфармацыі БелаПАН, атрыманыя сродкі ўлады плануюць накіраваць на рэфінансаванне дзярждоўгу.

Паводле папярэдніх ацэнак, у 2017 годзе на выплаты па дзяржаўным доўгу Беларусь павінна будзе накіраваць каля 3,4 млрд долараў ЗША. Валютныя плацяжы па пагашэнні дзярждоўгу складуць прыкладна 2,3 млрд долараў, яшчэ каля 1,1 млрд долараў трэба будзе накіраваць на абслугоўванне дзярждоўгу.

Ажыццяўляць выплаты па дзярждоўгу ўрад мае намер у тым ліку за кошт новых запазычанняў. Акрамя размяшчэння еўрааблігацый на 800 млн долараў, у наступным годзе ўлады плануюць прыцягнуць 700 млн долараў у выглядзе крэдытных рэсурсаў ад Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), а таксама размясціць валютныя аблігацыі на ўнутраным рынку на 360 млн долараў.

Цяпер на выплаты па дзярждоўгу Беларусь накіроўвае таксама паступленнi ад вывазных пошлін на нафтапрадукты. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у 2017 годзе краіна можа атрымаць такіх пошлін каля паўмільярда долараў (пры сусветным кошце нафты 35 долараў за бараль).

Нагадаем, сёлета ўлады планавалі прыцягнуць за кошт нафтавых пошлін больш за 1,1 мільярда долараў. У першым паўгоддзі з-за зніжэння сусветных коштаў на нафту, паводле апублікаваных даных Мінфіна, паступленні беларускага бюджэту ад вывазных пошлін на нафтапрадукты і нафту склалі 770 млн дэнамінаваныя рублёў (33,1% ад запланаванай на год сумы).

Паводле ацэнак ЕАБР, які сёння выступае асноўным крэдыторам Беларусі, нафтавыя даходы краіны найбліжэйшымі гадамі скароцяцца ў сувязі з падатковым манеўрам ў нафтавай галіне Расіі.

"У выніку рэалізацыі падатковай рэформы ў нафтавай галіне Расіі памер экспартнай пошліны, які застаецца ў распараджэнні Беларусі, будзе паступова змяншацца на фоне адначасовага росту імпартных коштаў на расійскую нафту, што будзе прыводзіць да пагаршэння энергабалансу Беларусі, незалежна ад дынамікі коштаў на нафту на сусветным рынку", — прагназаваў ЕАБР у жніўні бягучага года.

Незалежныя эканамісты мяркуюць, што скарачэнне нафтавых даходаў павялічыць патрэбу дзяржавы ў новых запазычаннях. "Паступленні ад вывазных пошлін на нафтапрадукты Беларусь сёння накіроўвае на пагашэнне даўгоў. Адпаведна, калі даходы ад пошлін скарачаюцца, узрастае патрэба краіны ў новых запазычаннях", — лічыць дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

Ён нагадаў, што Беларусь вядзе перамовы аб новым крэдыце з Міжнародным валютным фондам, які настойвае на рэфармаванні беларускага сектара дзяржпрадпрыемстваў. "Да заканчэння парламенцкіх выбараў чакаць афіцыйных заяў па гэтым пытанні з боку ўрада не варта, а пасля іх завяршэння — цалкам магчыма. Больш суровае нафтавае асяроддзе будзе падштурхоўваць дзяржаву да рэфармавання эканомікі", — прагназуе эксперт.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео