BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь чакае чарговая інфляцыя і падзенне курсу рубля

02.09.2016
Беларусь чакае чарговая інфляцыя і падзенне курсу рубля
Падзенне коштаў на нафтапрадукты і калій плюс дарагі расейскі газ спрычыняюцца да пагаршэння сальда замежнага гандлю нашай краіны.

Па выніках першых сямі месяцаў года імпарт тавараў перавысіў экспарт амаль на $ 2 млрд. Гэта – на $ 0.5 млрд горш, чым летась, і на $ 100 млн горш за папярэдні месяц, піша Белсат.

«Гэта пагражае чарговай інфляцыяй, чарговым падзеннем курсу беларускага рубля», – мяркуе эканаміст Леў Марголін.

Курс рубля пераацэнены на 7-12 %

Выцяканне валюты з краіны праз адмоўнае замежнае сальда – галоўная прычына рэгулярных дэвальвацыяў у нашай краіне. Курс беларускага рубля ад пачатку года аслаб да долара ўсяго на 4,5 %, але трымаецца выключна за кошт высокіх ставак за крэдыты, замежных пазычэнняў ды таго, што насельніцтва распрадае свае валютныя запасы. Еўразійскі фонд стабілізацыі развіцця папярэджвае: курс беларускага рубля – па-ранейшаму завышаны.

«Разлікі раўнаважнага значэння… паказваюць, што завышанасць курсу рубля вагаецца ў дыяпазоне 7–12 %», – упэўнены Алішэр Усманаў, менеджар ЕФСР у стабілізацыйных крэдытах.

Разумеючы пагрозы айчыннай валюце, улады спрабуюць дыверсіфікаваць экспарт ад застойнага расейскага рынку. Нягледзячы на гучныя заявы і актыўныя спробы кіраўніцтва падпісаць выгадныя кантракты, напрыклад з Вʼетнамам, сёлета беларускі экспарт у гэтую краіну абрынуўся ўдвая. Адмыслоўцы тлумачаць: палітычныя дамовы ўжо няздольныя скампенсаваць няўхільнай страты канкурэнтаздольнасці беларускім дзяржсектарам.

«Можна сказаць, што адзін з чыннікаў скарачэння экспарту гэта скарачэнне расейскага рынку, але цікава, што і доля беларускіх аўтамабіляў на расейскім рынку таксама скарачаецца. А гэта значыць, што мы прайграем канкурэнтную барацьбу», – патлумачыў Леў Марголін.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця падкрэслівае: падзенне коштаў на сыравіну не спрычыняе, толькі абвастрае праблемы беларускай эканамічнай мадэлі. Паводле падлікаў фонду, з 2013-га да 2015-га года, несыравінны экспарт Беларусі, то бок без уліку нафтапрадуктаў ды калію, у рэальным вымярэнні скараціўся на 17 %, а продажы інавацыйнай прадукцыі абрынуліся ўдвая. Паводле эканаміста Льва Марголіна, улады працягваюць паглыбляць праблему, забіраючы фінансавыя рэсурсы ад рэнтабельных сектараў эканомікіна субсідыі неканкурэнтаздольных дзяржаўных прадпрыемстваў.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео