BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Стала вядома, колькі зарабляюць у КДБ

31.08.2016
Стала вядома, колькі зарабляюць у КДБ
panoramio.com
Парламенцкія выбары даюць магчымасць даведацца, колькі афіцыйна зарабляюць дзяржаўныя чыноўнікі і сілавікі, бо ўсе прэтэндэнты мусяць публікаваць дэкларацыю аб даходах гадавой даўніны.

Сёлета кандыдатамі зарэгістраваныя адразу двое чалавек месцам працы якіх з’яўляецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ).

Па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31 балатуецца начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі Іван Корж. У свой час Корж узначальваў Гомельскае і Гродзенскае аддзяленні КДБ. Гомельскі этап працы Каржа запомніўся шматлікімі спробамі вярбоўкі апазіцыянераў. Ні да, ні пасля ў прэсу не праточвалася столькі падобнай інфармацыі.

Калі ў Гомельскай вобласці разгарэлася «паляўнічая справа» супраць міліцыянтаў, то былі праведзеныя ператрусы ў журналістак Калінкінай, Коктыш, Радзінай, Халіп. Ператрусы праводзіліся ў справе «абразы Івана Каржа».

У Гродзенскай вобласці Іван Корж таксама адзначыўся. У час яго кіраўніцтва быў арыштаваны журналіст Андрэй Пачобут за абразу гонару Аляксандра Лукашэнкі. Таксама менавіта Гродзенскае ўпраўленне КДБ ініцыявала працэс, у якім экстрэмісцкім быў прызнаны альбом «Прэс-фота».

Цяпер Каржа адпраўляюць у парламент. Даходы Івана Каржа летась склалі 338 мільёнаў рублёў. Гэта значыць, што ў сярэднім у месяц ён меў 28 мільёнаў.

Супернікам Івана Каржа па акрузе будзе пенсіянер міліцыі, сябар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчы.

Яшчэ адзін кадэбіст вылучаецца ў дэпутаты па Мінскай вобласці. У Бярэзінскай акрузе №61 кандыдатам зарэгістраваны намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Пятро Атрошчанка.

Ягоны даход летась склаў звыш 288 мільёнаў рублёў, гэта значыць у сярэднім у месяц ён меў 24 мільёны рублёў.

Канкурэнты Атрошчанкі мелі летась не больш за 49 мільёнаў рублёў, гэта значыць у сярэднім у месяц каля 4 мільёнаў рублёў, паведамляе "Наша Ніва".

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео