BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларуская чыгунка павялічвае кошт праезду па Расіі на 3-8%

15.08.2016
Беларуская чыгунка павялічвае кошт праезду па Расіі на 3-8%
Ад сёння, 15 жніўня, кошт праезду па тэрыторыі Расійскай Фэдэрацыі павялічыцца ў сярэднім на 3-8%, у залежнасці ад адлегласці шляху і катэгорыі вагонаў.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Прадпрыемства тлумачыць такое рашэнне тым, што ААТ «Расійскія чыгункі» павышае міжнародныя тарыфы на праезд пасажыраў у напрамку Беларусі.

Напрыканцы мінулага года БЧ накіроўвала ў Расію прапановы аб зніжэнні ў 2016 годзе кошту квіткоў, паведаміў 1 снежня на брыфінгу ў Мінску першы намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэй Кашко. Ён растлумачыў, што кошт квіткоў у міжнародных зносінах прывязаны да тарыфнай валюты (швейцарскага франку).

«З улікам эканамічных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі і Расіі, мы робім сумесныя крокі для зніжэння кошту квіткоў для пасажыраў, у прыватнасці, каэфіцыентаў індэксацыі да базавых ставак тарыфаў. Чарговыя нашы прапановы накіраваныя ў Расію для разгляду, — адзначыў Кашко. — Будзем чакаць, што нам адкажуць нашы расійскія калегі па гэтым пытанні. Мы захавалі базавыя тарыфы 2015 года на 2016 год. Будзем па магчымасці стрымліваць рост тарыфаў, звязаны з эканамічнымі праблемамі».

Што тычыцца коштаў на перавозкі ўнутры краіны, то, як адзначыў прадстаўнік БЧ, «усталёўваць кошты — гэта кампэтэнцыя не БЧ, а Мінэканомікі». «Урад прыме рашэнне альбо пра рост тарыфаў, альбо пра стабілізацыю на ранейшым узроўні», — сказаў ён.

Для параўнання: кошт квітка ў купэйным вагоне фірмовага цягніка Мінск — Масква № 002Б — 192,97 рубля, у спальным вагоне — 380,84 рубля. У плацкарце даехаць да Масквы можна за 80 — 90 рублёў.

Даляцець да Масквы рэйсам Белавія каштуе ад 136 да 145 дэнамінаваных беларускіх рублёў, паведамляе Радыё Свабода.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео