BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Іосуб: Дэнамінацыя не абваліла курс. Да канца года долар не перавысіць 2,5 BYN

03.08.2016
Іосуб: Дэнамінацыя не абваліла курс. Да канца года долар не перавысіць 2,5 BYN
euroradio.by
Фінансавы эксперт, старшы аналітык "Альпары" Вадзім Іосуб праз месяц пасля дэнамінацыі расказвае, ці прывык сам да новых грошай. А таксама тлумачыць, чаму не адбылося чаканай многімі дэвальвацыі.

1 ліпеня ў Беларусі правялі дэнамінацыю. Гэта было не проста знішчэнне "лішніх" 4 нулёў на банкнотах, хутчэй увядзенне ў зварот абсалютна новых банкнот і нават манет. Фінансавы эксперт, старшы аналітык "Альпары" Вадзім Іосуб праз месяц пасля дэнамінацыі расказвае, ці прывык сам да новых грошай. А таксама тлумачыць, чаму не адбылося чаканай многімі дэвальвацыі.

Выбраныя цытаты з жывога эфіру на Еўрарадыё:

― За гэты месяц не адбылося нічога страшнага, але і нічога асабліва добрага таксама.

― Ёсць пэўныя псіхалагічныя складанасці падчас разлікаў манетамі. Прасцей аддаць сто старых рублёў, чым сярод іншых манет знайсці адну новую капейку.

― Нацбанк паведамляе не пра 70% выведзеных са звароту старых паперак, а пра 70% грошай па намінале. То бок можна вывесці адну 200-тысячную купюру і пры гэтым застанецца вельмі-вельмі шмат старых сторублёвых купюр. А ў выніку маем 50% старых грошай.

― Я ўсё больш і больш у галаве пераходжу да падклікаў у новых рублях. Вельмі спрыяе зручны для падлікаў курс. Блізка да двух рублёў. Суму ў рублях дзелім на два і атрымліваем долары. Альбо наадварот ― суму ў доларах множым на два і атрымліваем новыя рублі. Вось таксама дзякуючы гэтаму, мне падаецца, пераход на новыя рублі праходзіць дастаткова паспяхова.

― Людзі чакалі дэвальвацыі. За ліпень долар патаннеў на 0,5%, еўра на 0,3%, расійскі рубель ― на 4,5%. То бок гэта азначае, што беларускі рубель за месяц умацаваўся на 2% з лішкам да кошыка. Дэвальвацыі не толькі не адбылося, але за месяц беларускі рубель, наадварот, умацаваўся.

― Умацаванне рубля наўрад ці можна аднесці да заслуг дэнамінацыі. Тэзіс аб тым, што дэнамінацыя ― гэта тэхнічнае мерапрыемства, цалкам падцвердзіўся. На курс беларускага рубля яна асабліва не паўплывала.

― Можна сказаць, што лета ― гэта такі спакойны сезон для курсаў валют. Калі не браць жнівень: там цікавыя рэчы звычайна ў нас адбываюцца. Але на самай справе ліпень не быў першым месяцам, калі наш рубель умацаваўся. Пасля рэзкага падзення зімой практычна ўсю вясну беларускі рубель умацоўваўся. І гэта ў прынцыпе асаблівасці цяперашняга плаваючага курса. Валюта можа як расці, так і падаць. Здзіўляцца гэтаму не трэба.

― Ад той сітуацыі, калі долар рос кожны дзень, кожны тыдзень, кожны месяц, мы паступова сыходзім.

― Аднак, хутчэй за ўсё, замежныя валюты ў сярэднім будуць даражэць. Але будуць гэта рабіць дастаткова плаўна, марудна, без рэзкіх скачкоў.

― Я не чакаю, што да канца года долар будзе каштаваць даражэй за 2 рублі 50 капеек.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео