BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь: што, як і за колькі

02.08.2016
Беларусь: што, як і за колькі
novychas.by
Беларусь, як ні дзіўна, для турыстаў добра прадстаўленая ў інтэрнэце.

На партале Booking.сom можна замовіць гатэлі і матэлі, tripadvisor.ru падкажа, дзе паесці, ekskursii.by забяспечыць культурную праграму.

Нельга не адзначыць афіцыйны сайт краіны - belarus.by. Гэта, бадай, найлепшы з афіцыйных сайтаў, значная частка яго прысвечаная турызму.

"Новы час" падлічыў, колькі будзе каштаваць замежніку падарожжа ў Беларусь. Разлічвалі падарожжа на дваіх і склалі своеасаблівы каштарыс гэтай вандроўкі.

Брэст. Не толькі крэпасць

У 4-зоркавым «Hermitage Гатэль» двухмесны нумар за ноч - ад 200 рублёў (новых). Ёсць зніжкі, пакой можна замовіць за 184 рублі. 3-зоркавая «Энергія» - 127 рублёў. Такая ж «Веста» - 137.

Шмат «гасцявых пакояў» - 209 прапаноў. Кошты не кусаюцца. Хостэл або апартаменты - ад 24,25 новых рублёў. Можна прыстойна пераночыць за 40-70 рублёў.

Паглядзець: вядома, Брэсцкую крэпасць. Але ў горадзе ёсць шмат рамантычных фішак. Напрыклад, скульптурная кампазіцыя «Стары горад» («Закаханыя каты»). У парку інтэрнацыяналістаў можна пакарміць вавёрак, а на пешаходнай вуліцы запальвае і гасіць старадаўнія ліхтары ліхтаршчык. Кажуць, калі патрымацца за гузік на яго форме і загадаць жаданне, яно абавязкова здзейсніцца.

У Брэсцкай вобласці ёсць яшчэ музей-сядзіба «Пружанскі палацык», палац Сапегаў у Ружанах, камянецкая Белая вежа, сядзіба Нямцэвічаў у Скоках…

Экскурсіі: «Брэст і Брэсцкая крэпасць» - 155,32 BYN з чалавека, «Брэсцкая крэпасць - Белавежская пушча» - 159,22 BYN. «Архіпелаг Сапегаў (Cлонім-Ружаны-Зэльва)» - 129,96 BYN з чалавека.

Паесці: харчэўня «Сваякі». «Беларускі інтэр’ер, беларуская кухня, нядорага». «Багацце нацыянальных страў, беларускі інтэр’ер», - адзначаюць наведвальнікі на tripadvisor.ru. «ФрыДом» - беларускі фастфуд. Наведвальнікаў дзівіць «дранікбургер». Дэмакратычныя кошты. Рэстаран «Хата ў Задворцах» - беларускія стравы, добры інтэр’ер, нацыянальны стыль, прыемныя кошты.

Віцебск. Шагал

У 4-зоркавым гасцінічным комплексе «Лучоса» двухмесны нумар - усяго за 90,93 BYN. Гатэль «Эрыдан» (тры зоркі) - 109,11 BYN. У 3-зоркавым «Залатым цяляці» нумар 64,66 BYN, а са зніжкай - 50,52 BYN. Гатэль «Ветразь» - 55,85 BYN.

Па Віцебску і вобласці сто варыянтаў - ад 28,29 BYN у хостэлах да 50-60 BYN у апартаментах.

Віцебск - гэта перш за ўсё Шагал: Дом-музей Марка Шагала і ягонага імя арт-цэнтр. Варта зайсці ў Мастацкі музей: тут знаходзіцца самая вялікая ў свеце калекцыя твораў Іегуды Пэна. У 16 кіламетрах ад Віцебску - сядзіба Рэпіна «Здраўнёва», якую той выкупіў на грошы, атрыманыя ад продажу карціны «Запарожскія казакі пішуць ліст турэцкаму султану». Сядзібны дом перабудаваны па малюнках мастака.

Экскурсіі: «Віцебск - горад Марка Шагала» - 134,52 BYN з чалавека, «Віцебск - Здраўнёва» - 136,52 BYN.

Паесці: рэстаран «Васількі» - выдатнае абслугоўванне, прымальныя кошты, смачна, нядорага. Амаль усё — народная беларуская кухня. «Віцебская Карчма» - установа вышэй сярэдняга і па цэнах, і па стравах, і па абслугоўванні, столік на верандзе лепш браніраваць загадзя. У меню ёсць «дранбургеры». «Сядзіба» - добрае размяшчэнне, беларуская кухня, нацыянальны стыль.

Гродна. Замкі і палацы

4-зоркавы «Нёман» - 163,67 BYN, цана са зніжкай 145,49 BYN. «Кронан Парк Гатэль» - BYR 297 BYN. 3-зоркавы «Гатэль Сямашка» - 288,94 BYN.

У адным з самых прапіяраных турыстычных гарадоў толькі 83 варыянты размяшчэння. У цэлым апартаменты ад 50 да 80 BYN.

Паглядзець: Каложская царква XII стагоддзя. Комплекс Фарнага касцёлу, з аптэкай-музеем лічыўся самым раскошным у Рэчы Паспалітай. На ім — самы стары дзеючы гадзіннік у Еўропе з унікальным маятнікавай механізмам XII–XIV стагоддзяў.

Мабыць, больш нідзе няма такой колькасці замкаў, як у Гродзенскай вобласці: Лідскі замак, Гальшанскі, Крэўскі, Любчанскі, Навагрудскі, Мірскі... Для аматараў эстэтыкі — Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку, сядзіба Агінскіх у Залессі, Шчучынскі палац Друцкіх-Любецкіх (дакладна паўтарае абрысы палаца Малы Трыанон у Версалі).

Экскурсіі: «Гродна - горад літоўскіх князёў і польскіх каралёў» - 144,52 BYN з чалавека. «Гродна - Аўгустоўскі канал» - 163,52 BYN, «Шляхам замкаў (Мір-Наваградак-Ліда)» - 119,12 BYN

Паесці: «Замак Зеваны» - рэстаран шляхецкай кухні. Суадносіны цана/якасць ідэальная. У меню - мяса лася і зубра. Але знаходзіцца ў 10 хвілінах язды ад горада. «Наша кава» - невялікая і камфортная кавярня на вуліцы Замкавая па дарозе ад плошчы Савецкай да гродзенскіх замкаў. Кошты сярэднія, якасць высокая. Рэстаран «Карчма» - у цэнтры горада, стравы беларускай кухні, «старабеларуская гарбата». Ежа на дваіх - 25 BYN. Заказ нясуць доўга, да 50 хвілін.

4-зоркавы «Парк-Гатэль Замкавы» - 121,24 BYN (нумар з дзіцем), 161,65 BYN - двухпакаёвы без дзіцяці. 3-зоркавыя: «Турыст» - 60,62, са зніжкай - 52,54. «Парадыз» - 55,37. Amaks Vizit Hotel - 50,52. «Прэстыж» - 88,40. «Віла Ружа» - 121,24 BYN.

Гатэлі «без зорачак» здаюць пакоі па кошце хостэлаў. Гасцініца ГОЦОР па гульнявых відах спорту - 34 BYN, Hotel Oktyabrskaya - 34,35. Ёсць 76 апартаментаў і хостэлаў ад 40 да 60 рублёў.

Паглядзець: фішка Гомеля - палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў. Менавіта «ансамбль», паколькі сам па сабе парк - збор батанічнай экзотыкі, якая нейкім цудам расце на паветры. Пасля яго наведвання вы паверыце, што ў нас і бананы могуць вырошчваць. Па парку шмыгаюць вавёркі, якіх можна карміць, а ў Лебядзінай сажалцы - лебедзі, якіх карміць нельга. Для аматараў «мілітары» - музей ваеннай славы з пляцоўкай-выставай тэхнікі і музей крыміналістыкі, дзе можна нават паўдзельнічаць у экспертызе па раскрыцці злачынства.

У вобласці - знакаміты Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый, вёска Юравічы са стаянкай старажытнага чалавека (25 тысяч гадоў таму!), Юравіцкі Свята-Раства-Багароднічны манастыр і Тураў. Турыстычныя маршруты рэгіёна падкасіў Чарнобыль, але ў горадзе ёсць афіцыйныя «сталкеры», якія могуць правесці легальную экскурсію ў зону адсялення.

Экскурсіі: «Гомель» - 140,12 BYN, «Гомель-Ветка» - 143,02 BYN, «Старажытны Тураў» - 126,32 BYN з чалавека.

Паесці: рэстаран «Бацькі». Самаабслугоўванне (набіраеш ежу на паднос). Нядрэнны даступны рэстаран хуткага харчавання. Карчма «Будзьма»: вельмі смачна, вялікія порцыі, але кошты вышэй, чым у сярэднім па Гомелі. «Загарадная Карчма Будзьма» - 10 кіламетраў ад Гомеля, аднак сапраўдная беларуская кухня і каларыт.

Магілёў. Храмы

4-зоркавых гатэляў не знайшлося. 3-зоркавы «Турыст» - 54,56 BYN. «Gubernskaya Hotel» - 141,4 4 м. Апартаменты ад 46 да 90 BYN.

Паглядзець: Магілёўская ратуша, адноўленая ў 2008 годзе. На вежу можна падняцца і паслухаць трубача, які тройчы ў дзень грае фанфары і распавядае пра падзеі з гісторыі месца. Будынак Магілёўскага драмтэатра ў псеўдарускім стылі. У астатнім Магілёў - горад храмаў. Сабор Трох Свяціцеляў, Кафедральны сабор святога Станіслава, Свята-Нікольскі манастыр. Цікавы Магілёўскі мастацкі музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, працамі якога захапляўся Ілля Рэпін.

У вобласці Быхаўскі замак, Палацава-паркавы комплекс у Жылічах (у XIX стагоддзі быў сярод самых вядомых і раскошных рэзідэнцый нароўні з комплексамі ў Нясвіжы і Міры), Мсціслаў з унікальнай архітэктурай ХVII–ХХ стагоддзяў, Бабруйск.

Экскурсіі: «Мсціслаў-Пустынкі» - 140,12 BYN, «Магілёў - Буйніцкае поле» - 110,12 BYN, «Такі да - гэта Бабруйск» - 95,38 BYN.

Паесці: няма беларускай кухні! Харчоўні італьянскія, кітайскія, турэцкія, балгарскія… Адметна беларускага на tripadvisor.ru — не знайшлі. Можа, кепска шукалі?

Мінск. Што заўгодна

668 прапаноў, шэсць 5-зоркавых гатэляў, пяць - 4-зоркавых і 17 3-зоркавых. Нумар у «Прэзідэнт-гатэлі» на дваіх - 240,45 BYN самы танны. Ёсць і за 875 на дваіх «з адным вялікім двухспальным ложкам». У 3-зоркавых гатэлях кошты - ад 86 («Арэна Мінск») да 186 BYN («Манастырскі»).

Для бюджэтнага адпачынку можна знайсці хостэлы і апартаменты ад 30 да 70 BYN.

Паглядзець: Траецкае прадмесце, Лошыцкі парк. У Мінску - каля 40 праграм для пешаходных і аўтобусных экскурсій ад тураператараў.

Экскурсіі: «Мінск - Нацыянальная бібліятэка» - 42,64 BYN. «Аглядная экскурсія па Мінску» - 41,90 BYN. «Пешаходная экскурсія па Мінску» - 31,22 BYN. «Храмы Мінска» - 45,20 BYN. «Мінск і Дудуткі» - 85,48 BYN. «Піваварны завод Аліварыя» (з дэгустацыяй) - 42,64 BYN.

Паесці: «Васількі» - безумоўны фаварыт па беларускіх стравах. Не саступае «Камянiца»: традыцыйная беларуская кухня, гатуюць вельмі смачна, порцыі вялікія: «Унікніце, 700 грамаў - порцыя дранікаў! Я з аднаго, ледзь не лопнуў, а іх там тры!» - водгук на tripadvisor.ru. Кошт на траіх з віном у межах 3 500 расійскіх рублёў (каля $50). «Грунвальд»: беларускі боршч і дранікі (па 2 порцыі) — амаль 50 BYN на дваіх. Смачныя недарагія сняданкі (каля 24 BYN беларускіх на траіх). Ежа смачная, порцыі паўнавартасныя. «У Францыска»: цэны крыху вышэй, але гэта апраўдваецца менавіта беларускай, а не сярэднееўрапейскай кухняй. Сярэдні чэк $15-25 з чалавека.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео