BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Каміль Клысіньскі: Эканоміка з нерэалістычнымі паказчыкамі

05.03.2013 Каміль Клысіньскі, OSW | Рэзюмэ Яўгеніі Кіслай, ЕўраБеларусь
Каміль Клысіньскі: Эканоміка з нерэалістычнымі паказчыкамі
Аналитика и исследования
Макраэканамічныя паказчыкі, дасягнутыя Беларуссю за 2012 год, паказалі ўсю слабасць і неэфектыўнасць яе эканомікі.

Па афіцыйнай статыстыцы, за мінулы год ВУП вырас на 1,5% (ніжэйшы паказчык за 10 гадоў, не лічачы 2009 года, калі сусветны крызіс пагоршыў стан краіны да 0,2% ВУП). Урад Беларусі не дасягнуў запланаваных 5-5,5% ВУП, у эканоміцы адбыўся рэзкі спад: з 3% у пачатку да 1,5% у канцы года.

Падобныя тэндэнцыі спаду назіраліся і ў аб'ёме знешняга гандлю таварамі: на канец ліпеня станоўчы баланс дасягнуў $2 млрд. (параўнайце з гэтым жа перыядам мінулага году, калі адмоўны баланс краіны быў $3,4 млрд.), але ў лістападзе яго ўзровень упаў да $200 млн., дасягнуўшы свайго мінімума ў снежні - мінус $412 млн.; прамых замежных інвестыцый: замест запланаваных $3,7 млрд. - толькі $1,2 млрд., і той быў атрыманы з ужо існуючага ў краіне капітала.

Гэтыя тэндэнцыі непасрэдна звязаныя з тым фактам, што ў канцы 2012 года Масква раскрыла махінацыі Мінска з рээкспартам нафтавых прадуктаў з Расіі ў ЕС пад відам разбаўляльнікаў і растваральнікаў і заблакавала пастаўкі, а ў міжнародным попыце адбыўся рэзкі 20-працэнтны спад попыту на беларускія калійныя ўгнаенні - сталпы беларускага экспарту, разам з машынабудаваннем. Беларускі бок цяпер адмаўляецца выплаціць заробленыя на махінацыях грошы (як min., $2 млрд., што і забяспечыла “павышэнне ВУП” да 3% за мінулы год). Калій дае 20-35% валютных даходаў краіны: у 2011 годзе прыбытак ад продажу ўгнаенняў склаў $3,2 млрд, а ў 2012-м экспарт даў толькі $2,4 млрд. Попыт ад сусветных імпарцёраў - Кітая і Індыі - упаў, бо краіны стварылі ў сябе значныя запасы ўгнаенняў і чакалі для сябе паніжаных коштаў.

Выкананымі планамі на 2012 год сталі: стабілізаваны ўзровень інфляцыі, які ў канцы года ўдалося знізіць да 21,8% (пасля 2011 года і найвышэйшага ў Еўропе ўзроўню інфляцыі - 108,7% - у выніку фінансавага крызісу і двух дэвальвацый беларускага рубля) за кошт штучнай затрымкі росту цэн да пачатку наступнага года; аднак, узровень грашовай эмісіі крытычна вырас да 57% замест запланаваных 25%; узняты сярэдні ўзровень заробкаў і высокі ўзровень валютных рэзерваў краіны: на 1 студзеня 2013 года - $533 і $8 млрд. адпаведна; не такі хуткі, як у папярэднія гады, рост дзяржаўнага доўга краіны расійскаму Антыкрызіснаму фонду Еўразійскай эканамічнай супольнасці, якая ў пачатку снежня абяцала выдаць Беларусі $440 млн. як 4-й партыі стабілізацыйнага крэдыту, але выдала грошы толькі ў канцы студзеня (агулам доўг краіны цяпер складае $12 млрд.). Дзякуючы сваім валютным рэзервам, краіна лёгка зможа вярнуць Расіі $3 млрд., што, аднак, можа хутка вычарпаць запасы краіны і пазбавіць яе магчымасці дзейнічаць на сусветным валютным рынку, улічваючы яе спробы прадаць акцыі на рынкі Азіі і ЕС коштам у $500-600 млн.

Нягледзячы на слабыя паказчыкі ў мінулым, беларускі ўрад ставіць сабе нерэальна аптымістычную планку на 2013 год: рост ВУП на 8,5% (насамрэч, максімум для краіны - 4%); рост прамых замежных інвестыцый да $4,5 млрд.; зніжэнне ўзроўню інфляцыі да 12%. Галоўныя мэты А. Лукашэнкі - утрыманне ўлады і ўзмацненне рэжыма, якія ён падпарадкоўвае эканамічным рэаліям і павышае заробкі незалежна ад прадукцыйнасці працы (па беларускім статыстычным дадзеным, паміж студзенем і лістападам 2012 года суадносіны росту заробкаў і прадукцыйнасці працы былі 5/1; аднак, была праведзеная і мадэрнізацыя соцень беларускіх кампаній).

Згодна ўраду краіны, выкананне плана на наступны год магчымае па некалькіх падставах: спрыяльная сітуацыя на замежных рынках, значны прыток інвестыцый і павышэнне прадукцыйнасці мадэрнізаваных кампаній. Нішто, аднак, не сведчыць пра магчымасць рэалізацыі планаў Мінска. Цяпер Масква патрабуе бясспрэчнага выканання абавязкаў па экспарту і пастаўцы 2 млн.тон прадуктаў беларускіх НПЗ, ставіць менш спрыяльныя ўмовы пастаўкі энергіі (зменшыўшы аб’ём паставак Беларусі нафты па таннаму нафтаправоду “Дружба” да 18,5 млн.т. і гэтым вымушаючы краіну атрымліваць недастаючыя 4,5 млн.т. па больш дарагіх чыгуначных маршрутах). Гэта, відавочна, вядзе да продажу Мінскам усходняй суседцы сваіх НПЗ у Мазыры і Наваполацку. Пакуль што, з-за супраціўлення Беларусі, бакі не дамовіліся аб пастаўках, заключыўшы папярэднія дамовы толькі на першы квартал года, што не дасць краіне патрэбнага росту энергапаставак (якія забяспечваюць 35% беларускага экспарту і 30% бюджэтнага дахода). Неспрыяльная для краіны і сітуацыя на сусветным рынку калійных угнаенняў (Кітай і Індыя падпісалі з Беларуссю толькі кароткатэрміновыя кантракты), што значна скароціць прыток замежнай валюты. Такім чынам, жыццёва важны для Беларусі нафтахімічны сектар не зможа забяспечыць рост эканомікі.

Яшчэ больш нерэалістычныя прагнозы прытоку ПЗІ. Інвестыцыйны клімат краіны вельмі неспрыяльны, палітыка да інвестараў і ўнутранага капітала жорсткая і непаслядоўная, з парушэннем беларускага заканадаўства (напр., нацыяналізацыя заводаў “Камунарка” і “Спартак” з роспускам назіральных саветаў кампаній у кастрычніку мінулага года; забарона рабочым на звальненне з дрэваапрацоўчых заводаў), а прыватызацыя прадпрыемстваў, па словах кіраўніка краіны, будзе магчымая толькі на яго ўмовах (зацверджаная колькасць персаналу, фінансаванне сацыяльных праектаў, і інш.). Яшчэ больш сумніўным выглядае сцверджанне ўрада, што мадэрнізацыя соцень заводаў у гэтым годзе прывядзе да хуткага павышэння прадукцыйнасці прамысловасці - з-за ўжо праводзімай частковай мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых заводаў і відавочнага нежадання ўрада ісці на іх рэструктурызацыю, змены ў кіраванні альбо штатным раскладзе. Урад праводзіць неглыбокую, няпоўную і вельмі каштоўнасную замену машыннага абсталявання, якая запатрабуе ўклада мільярдаў даляраў (мадэрнізацыя заводаў Міністэрствам прамысловасці - $3 млрд.).

Ставячы такія нерэалістычныя мэты, А. Лукашэнка адначасова блакуе любыя спробы эканамічных рэформ унутры ўрада. Сяргей Румас, былы старшыня праўлення “Белаграпромбанка” і намеснік прэм’ер-міністра, які падаў у адстаўку летам 2012 года і, па чутках, зрабіў гэта з-за немагчымасці ўнесці рэфармацыйныя змены ў эканоміку Беларусі, што пацвердзілася праз назначэнне прэм’ерам Пятра Пракаповіча, старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ў 1998-2011 гадах, прыхільніка ручнога кіравання і ўмяшальніцтва ў эканоміку. Яго функцыі заключаюцца, у асноўным, у забеспячэнні адпаведнасці дасягнутых паказчыкаў абвешчаным, што будзе дасягацца, хутчэй за ўсё, праз павышэнне заробкаў, штучную стымуляцыю ўнутранага попыта, стварэнне грошаў і выдачу крэдытаў на інвестыцыйныя дзярж. праграмы, уключаючы таннае будаўніцтва жылля. Лабіруючы інтарэсы эліт, Пракаповіч, верагодна, будзе намагацца ў гэтым годзе атрымаць фінансаванне на будаўніцтва 6,5 млн.м2 жылля.

Невысокія рэзультаты, дасягнутыя за гэты год, паказалі, наколькі моцна беларуская эканоміка залежыць ад стану рынкаў шэрагу прадуктаў (нафтапрамысловасці і калійных угнаенняў) і махінацый на гэтых рынках, наколькі састарэлая цэнтралізаваная эканоміка не ў стане забяспечваць устойлівае развіццё Беларусі і наколькі вострую патрэбу краіна мае ў структурных рэформах. Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка робіць усё для таго, каб не праводзіць аніякіх змен у сістэме, і адначасова намагаецца выдаць узровень паказчыкаў эканамічнага росту краіны за еўрапейскі. Існуе высокая рызыка стварэння дзяржавай штучнага попыту і парушэння адноснай стабільнасці дзяржаўнага фінансавання. Найгоршы сцэнар для Мінска - пайсці на саступкі Маскве, як гэта было ў 2011 годзе. Тады адзіную крыніцу даходаў, беларускі кусок сеткі газаправода, прадалі Расіі, цяпер адзінаму крэдытору Мінска - пасля амаль поўнага спынення дыялога з Еўропай. Так, у краіне можа развіцца галапуючая інфляцыя, глыбокі фінансавы крызіс і ў выніку - абмен астатніх беларускіх нафтахімічных, машынабудаўнічых і харчовых стратэгічных кампаній на атрыманне дадатковай крэдытнай і энергетычнай падтрымкі і ўступленне ў Еўразійскі саюз. Апошняе застрахуе краіну ад калапса: праект Масквы не можа існаваць без свайго заходняга славянскага партнёра, залежнасць якога ад Расіі з гэтага часу будзе толькі расці.

Паводле Ośrodek Studiów Wschodnich

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео