BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Добрушская папяровая фабрыка атрымала кітайскі крэдыт на 350 мільёнаў даляраў

06.11.2012
Добрушская папяровая фабрыка атрымала кітайскі крэдыт на 350 мільёнаў даляраў
Вытворчы комплекс па вырабу трохслойнага кардону будзе створаны на Добрушскай папяровай фабрыцы "Герой працы" да 2015 года. Грошы на праект пазычыў Дзяржаўны банк развіцця Кітая.

Генеральным падрадчыкам па праекту з'яўляецца кітайская "Карпарацыя Сюань Юань", з якой беларускі бок заключыў кантракт на суму 348,6 мільёнаў даляраў, перадае БелТА. Дзяржаўны банк развіцця Кітая выдаў крэдыт у памеры поўнага кошту кантракта.

"Асваенне вытворчасці мелаванага і немелаванага кардону дасць магчымасць закрыць імпарт аналагічнай прадукцыі і забяспечыць у поўнай меры патрэбнаці харчовай, лёгкай, медыцынскай і паліграфічнай галін беларускай прамысловасці", - адзначылі спецыялісты канцэрну "Беллеспаперапрам". Акрамя таго, гэты інвестыцыйны праект будзе экспартаарыентаваны. Магутнасць новай вытворчасці складзе 200 тысяч тон кардону ў год.

У канцэрне адзначылі, што асновай для вырабу новых відаў кардону паслужыць беленая хіміка-тэрмамеханічная маса, вытворчасць якой будзе забяспечана за кошт апрацоўкі мясцовай сыравіны - балансавай драўніны асіны і бярозы.

Рэалізацыя новага праекта дасць магчымасць рэалізаваць праграму тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў, павялічыць аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Таксама будзе павялічаны прыбытак ад продажаў, узрасце эфектыўнасць вытворча-гаспадарчай дзейнасці і палепшацца ўмовы працы персаналу добрушскай фабрыкі.

ААТ "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" цяпер выпускае каля 90 відаў тавараў. Вытворчасць арыентавана на два асноўныя напрамкі - выпуск прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання (сшыткі, альбомы, блакноты, блокі для малявання і чарчэння, папера спажывецкіх фарматаў). 

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео