BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Восьмы рэспублiканскi конкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"

02.10.2011
Восьмы рэспублiканскi конкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"

Паважанае спадарства!

Ініцыятыўная група Клубу еўрапейскіх настаўнікаў і ГА "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА "Рух "За Свабоду" запрашаюць усiх  настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Восьмым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?".

 

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П. Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба "Дзе я?" (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы - каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка “Беларускае кола”.
Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.


Конкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны.

Конкурс 2011 года будзе праходзiць у два этапы:

  1. Паўфінал (пісьмовы адборачны тур).
  2. Фiнал (камандная гульня з удзелам 3-х пераможцаў паўфіналу).

Каманды-пераможцы адборачнага тура конкурсу "Што я ведаю пра Еўропу?" паедуць на фінальную гульню ў Вільню. Усе выдаткі (праезд у Вільню і назад, пражыванне, харчаванне, культурная праграма) нясуць арганізатары. Удзельнікі гульні павінны мець пашпарт, выданы не пазней 2003 года, які мае не менш за 3 свабодныя старонкі. Фіналісты атрымаюць памятныя падарункі.

Усе каманды-удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.

Паважаныя сябры, калі вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе "Што я ведаю пра Еўропу?", просім вас да 21 кастрычніка 2011 года даслаць выкананые заданні адборачнага тура на электроны адрас: [email protected], указаўшы:

  • Мясцовасць
  • Навучальную ўстанову
  • Кіраўніка каманды
  • Узрост удзельнікаў каманды
  • Кантакты: нумар мабільнага тэлефона і адрас электроннай пошты

Спампаваць заданні адборачнага тура

Фінал конкурсу плануецца на апошнія выходныя лістапада альбо першыя выходныя снежня, фіналісты будуць вызначаны не пазней за 25 кастрычніка.


Чакаем вашага актыўнага ўдзелу ў конкурсе! 

 

Настаўнік.Info

Видео