BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Падтрымка грамадзкіх аб’яднаньняў, ініцыятываў і незалежных СМІ

19.06.2011
Падтрымка грамадзкіх аб’яднаньняў, ініцыятываў і незалежных СМІ

Фундацыя Разьвіцьця Супольнасьцяў і СМІ (CMDF) прапануе супрацоўніцтва грамадзкім аб’яднаньням, мясцовым грамадзянскім ініцыятывам і незалежным СМІ Беларусі ў сфэры рэалізацыі праектаў, скіраваных на разьвіцьцё й ўмацаваньне мясцовых супольнасьцяў, дасягненьне пазытыўных сацыяльных зьменаў, падвышэньне даступнасьці незалежнай і аб’ектыўнай інфармацыі, далейшае разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне. 

 

CMDF працуе ў наступных кірунках:

  • падтрымка праэктаў, скіраваных на рашэньне праблемаў, актуальных для таго ці іншага сэктару ў цэлым;

  • падтрымка незалежных СМІ ў сфэры ўмацаваньня лідэрскіх пазыцыяў на рынку й пашырэньні аўдыторыі чытачоў;

  • разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў на аснове дэмакратычных прынцыпаў;

  • падтрымка кампаніяў адвокасі ў розных сфэрах грамадзкага жыцьця, скіраваных на падвышэньне адкрытасьці беларускага грамадзтва.

У Фундацыю могуць зьвяртацца як зарэгістраваныя, так і нефармальныя грамадзкія арганізацыі, грамадзянскія ініцыятывы ды СМІ Беларусі.

Больш падрабязна пра ўмовы звароту ў Фундацыю чытайце на сайце

Дэталёвае апісаньне накірункаў працы Фундацыі глядзіце па спасылцы

 

Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Видео