BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вэрхагэн: "Я буду адсочваць сытуацыю з Шапуцькай"

18.01.2010
Вэрхагэн: "Я буду адсочваць сытуацыю з Шапуцькай"

Гэтак міністар замежных спраў Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн адрэагаваў на зварот галяндзкіх парлямэнтарыяў адносна выключэньня з БДУ студэнткі Тацьцяны Шапуцькі за ўдзел у брусэльскім форуме грамадзянскай супольнасьці ў рамках праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”.

Як вынікае з запыту дэпутатаў, “падобнаму дзеяньню ўладаў, калі студэнт выключаецца з ВНУ за ўдзел у мерапрыемствах па садзейнічаньню дыялёгу і партнэрству, ня можа быць апраўданьняў”. Тым ня менш, у адказ на сваё хадайніцтва да рэктара БДУ аднавіць яе ў вучобе дзяўчына атрымала адмову.

Паводле Вэрхагэна, пытаньне, зьвязанае з супрацьзаконным адлічэньнем Тацьцяны Шапуцькі ды іншых беларускіх студэнтаў, павінна і надалей ўздымацца брусэльскім кіраўніцтвам.. Так было ў часе сустрэчы міністраў Карла Більдта і Сяргея Мартынава, калі швэдзкае старшынства ЭЗ назвала дзеяньні беларускіх уладаў “абсалютна непрымальнымі”.

Як падкрэсьліў кіраўнік нідэрляндзкага МЗС, асабіста ён будзе па-ранейшаму адсочваць гэтае пытаньне і ўсякі раз уздымаць яго, прадстаўляючы Нідэрлянды на міжнародным узроўні.

Спасылка

Видео