BE RU EN
rss facebook twitter
Библиотека
Арытмiя, альбо Код супрацiву
Арытмiя, альбо Код супрацiву
Аляксандр Тамковіч

«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных хвароб — iнертнасцi i абыякавасцi.

А «Код супрацiву» ад майго другога рэдактара — Аляксея Караля. Крыху парадаксальна, але дадаць яго я вызначыў перш за ўсё таму, што героi гэтых нарысаў змагаюцца за тое, каб вярнуць усiм нам нармальны рытм.

Аўтар выказвае шчырую падзяку Мiжнароднаму кансорцыюму «ЕўраБеларусь» за аказаную дапамогу пры падрыхтоўцы гэтай кнiжкi.

Скачать... downloads
Видео