Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Стажыроўка ў Польшчы “Study tours to Poland”
21.01.2008

"Польска-амэрыканскi фонд свабоды", фонд "Borussia", Калегiя Ўсходняй Эўропы ймя Яна Новака-Езяраньскага й фонд "Адукацыя для дэмакратыi" запрашаюць актыўных студэнтаў зь Беларусi, Украiны й Расеі (Калiнiнградзкай i Ленiнградзкай абласьцей) на стажыроўку ў Польшчу.

У рамках iнтэнсыўнага двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасьведчанымi грамадзкiмi арганiзацыямi, удзельнiкi змогуць пазнаёмiцца з дзейнасьцю польскiх акадэмiчных цэнтраў, даведацца аб працы грамадзкiх арганiзацыяў, сустрэцца з грамадзкiмi дзеячамi Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах.

У праграме "Study Tours to Poland" могуць прыняць удзел студэнты ва ўзросьце ад 18 да 21 года (якiм да 15 лютага не споўнiцца 22 гады), якiя навучаюцца ў Беларусi.

Апошні тэрмін падачы заяваў: 15 лютага 2008 году.

Кандыдаты павiнны да 15 лютага 2008 г. даслаць заяўку на ўдзел у праграме ў электронным выглядзе па адрасе: Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script Фармуляр заяўкi знаходзiцца на Інтэрнэт-сайце па адрасе: http://www.studytours.pl

У назве лiста абавязкова неабходна акрэслiць:

назву горада, прозвiшча кандыдата i нумар пашпарту (выкарыстоўвайце, калi ласка, лiтары лацiнскага алфавiту!), напрыклад:

mensk_sadounikava_МР 1827151

kieu_kurchab_ ЕС 246763

Пасля высылкi дакументаў Вы павiнны атрымаць аўтаматычнае пацверджанне аб iх атрыманнi. Калi такое пацверджанне не прыйдзе на ваш электронны адрас, звяжыцеся, калi ласка, з офiсам фонду "Borussia" па тэлефоне: +48 89 534 00 26.

Працэдура падачы заявак на ўдзел у праграме бясплатная!

Паводле: www.belngo.info

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.