|
Нямецкая адукацыйная праграма для моладзі |
|
21.01.2008 |
|
Калегія імя Тэадора Хойса (праграма фонду Роберта Боша, Нямеччына) прадастаўляе магчымасьць беларусам, якія валодаюць нямецкай моваю, атрымаць навыкі праектнай дзейнасьці й зьдзейсьніць свой асабісты праект.
Беларусы ва ўзросьце 18 - 25 год запрашаюцца да ўдзелу ў летніх міжнародных сэмінарах у ліпені - жніўні 2008 г. па тэмах: "Эка! Лягічна? Абарона навакольнага асяродзьдзя"; "Нацыянальны! Радыкальны? Экстрымісты й нацыяналісты"; "Тэма - гэта твая тэма, вырашаеш ты!"; "Рэлігія і грамадзтва".
Зацікаўленым беларусам прапануецца запоўніць он-лайн-анкету ўдзельніка ў адным зь міжнародных сэмінараў. Анкету вы знойдзіце на сайце: http://theodor-heuss-kolleg.org. Неабходна таксама рэкамэндацыя настаўніка, выкладчыка альбо прадстаўніка НДА, у склад якога ўваходзіць заяўнік.
Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: http://naviny.by/rubrics/
Апошні тэрмін падачы заявак - 15 лютага 2008.
Паводле: www.adukacyja.info |