Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
“Community Connections 2008”
24.12.2007

Прадстаўніцтва Карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc.” распаўсюдзіла дадатковую інфармацыю аб праграме абмену “Community Connections 2008”.

 Праграма дае магчымасьць прафэсіяналам пэўнай сфэры магчымасьць 22 дзённага побыту ў ЗША для абмену досьведам з амэрыканскімі калегамі па наступных тэмах:

    • Валянтэры і валянтэрскі рух. Тэрмін стажыроўкі – 1-22 красавіка.

    Апошні тэрмін падачы заяваў – 10 студзеня 2008 года.

    • Здароўе маці і дзіцяці: паляпшэньне рэпрадукцыйнага здароўя, забесьпячэньне аптымальнага фізычнага і духоўнага разьвіцьця дзіцяці. Тэрмін стажыроўкі – 1-22 траўня.

    Тэрмін падачы заяваў – 8 студзеня-10 лютага 2008 года.

    • Ахова прыроды і кіраваньне прыродакарыстаньнем: палітыка эфектыўнага прыродакарыстаньня. Тэрмін стажыроўкі – 2-23 чэрвеня 2008 года.

    Тэрмін падачы анкет – 4 лютага – 10 сакавіка

    • Захаваньне культурнай спадчыны: адміністраваньне, мэнэджмэнт культурнага сэктара. Тэрмін стажыроўкі – 1-22 ліпеня.

    Тэрмін падачы анкет – 10 сакавіка - 11 красавіка 2008 года.

    • Сацыяльная інтэграцыя людзей з абмежаванымі магчымасьцямі: палітыка далучэньня асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі да паўнавартаснага жыцьця грамадзтва. Тэрмін стажыроўкі – 1-22 жніўня.

    Тэрмін падачы анкет – 7 красавіка – 12 траўня 2008 года.

      Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна знайсьці ў “Кроніцы” ад 6 сьнежня. Дадатковая інфармацыя па кожнай тэме будзе распаўсюджвацца ў наступных выпусках.

      З пытаньнямі зьвяртайцеся да Вольгі Прушак: Прадстаўніцтва Карпарацыі «American Center for Education and Research, Inc.» г. Мінск, пр-т Незалежнасьці 169, п. 512 (поўдзень), тэл.:   (017) 2181264 , е-mail: Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script .

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.