Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Регiянальная украiнска-беларуская канферэнцыя "Free Media Bridges"
15.11.2007

Цэнтр "Наша справа" запрашае студэнтаў, моладзь, прадстаўнiкоў НДА, усiх зацiкаўленых на Регiянальную украiнска-беларускую канферэнцыю "Free Media Bridges", якая адбудзецца 4 снежня 2007 у Луцку.

Удзельнiкi канферэнцыi, прадстаўнiкi арганiзацый з Францыi, Нямеччыны, Польшы, Беларусi i Украiны, абмяркуюць тры асноўныя тэмы: Праграма Еўрапейскай Камiсii "Моладзь у дзейнасцi", заангажаванне моладзi да медыя-праектаў i праграмы палiтычнай адукацыi.
Цягам дня iнтэрактыўных прэзентацый i адкрытых дыскусiй удзельнiкi дазнаюцца пра перадавыя метады заангажавання i навучання маладых людзей з дапамогай моладзевых праграм абмену i медыя-тэхналогiй.

У праграме:

  • Магчымасцi, што надае маладым людзям праграма "Моладзь у дзейнасцi"
  • Ідэя моладзевага абмену "Euro goal"
  • Валанцёрства ў Еўропе
  • Адкрытая дыскусiя: Медыя i моладзь: як зрабiць карыснае прывабным
  • Прэзентацыя агульнаеўрапейскага сецiва "Youth 4 Media" i сервiса адкрытага тэлебачання NGOtv.
  • Prioritaire! - Еўрапейская моладзевая тэлепраграма на www.ngotv.eu

У рамках канферэнцыi тэлевiзiйная група NGO TV здзейснiць 30-цi хвiлiнную прамую трансляцыю на вэб-старонцы www.ngotv.eu
Арганiзатары пакрываюць усе выдаткi ўдзельнiкаў, звязанныя з канферэнцыяй у Луцку, за выключэннем аплаты праезда.
Каб прыняць удзел у канферэнцыi, неабходна запоўнiць аплiкацыйную форму. Атрымаць яе, а таксама падрабязную праграму канферэнцыi можна, звярнуўшыся на адрас: Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script

Апошнi тэрмiн падачы заявак - 19 лiстапада.
Партнёры праекта: Еўрапейскi Дом Сустрэч - Фундацыя Новы Стаў i Агульнаеўрапейскае сецiва "Youth4Media".
Фiнансавая падтрымка: Еўрапейская Камiсiя.

www.dzedzich.org

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.