Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Валянціна Кудлацкая: “Разуменьне замест расколу – вось мая пазыцыя”
05.11.2007

Интэрвію Радыё Свабоды з Валянцінай Кудлацкай – лідэрам грамадзкага жыцьця Верхнядзьвінску. Што бракуе разьвіцьцю трэцяга сэктару, палітычных структураў? Як складваюцца ўзаемаадносіны суполак з цэнтрам?

Аляксандар Уліцёнак, Радыё Свабода


 Уліцёнак: “Зараз у “трэцім сэктары” дыскутуецца пытаньне мэтазгоднасьці стасункаў з вэртыкальлю. Ваш погляд?”

Кудлацкая: “Як з чыноўнікамі нашага райвыканкаму, так і з вышэйшымі кантакты ў нас маюцца. Гэта супрацоўніцтва павінна быць. Згодная: калі ёсьць прынцыповыя пытаньні, ад іх адступаць нельга. Але мы можам сёньня знайсьці шэраг кропак, у якіх будзем мець агульныя памкненьні. Дарэчы, новыя веды патрэбны найперш уладзе. Бо ў большасьці выпадкаў яна працуе па састарэлых савецкіх мэтодах”.

Уліцёнак: “Давайце прывядзем колькі прыкладаў плённага супрацоўніцтва з чыноўнікамі?”

Кудлацкая: “Верхнядзьвінскі раён лічыўся нейкім расейскім кутком. Напрыклад, яшчэ нядаўна тут не было ніводнай абвесткі па-беларуску. Аднак пасьля нашага звароту да выканкаму зьявіліся назвы на роднай мове. Ці яшчэ прыклад. Прывезьлі мы вялікую праграму, у выніку якой была аказаная значная дапамога тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва. Таксама зацікавілі раёнам адзін галяндзкі фонд, зь якім і цяпер працуе аддзел адукацыі”.

Уліцёнак: “Былая дэпутатка райсавету спадарыня Кудлацкая працуе сёньня зь мясцовымі дэпутатамі?”

Кудлацкая: “У нас ёсьць вельмі цікавыя партнэры. Гэта Асацыяцыя мясцовых абшчынаў са Швэцыі, яшчэ – Латвія, Літва, Польшча, Нямеччына, Расея, Чэхія, Украіна… Сёньня гэты праект працягваецца. І зараз ёсьць магчымасьць паехаць у тую самую Літву, каб паглядзець на мэханізм мясцовага самакіраваньня”.

Уліцёнак: “Няўжо дома зусім цяжка з такім досьведам?”

Кудлацкая: “Ёсьць у Беларусі канцэпцыя мясцовага самакіраваньня, прыняцьце яе да дзеяньня – справа толькі палітычнага рашэньня. Але ж яно можа пацягнуць за сабой разбурэньне вэртыкалі… Я вялікі-вялікі аптыміст. Ня толькі чыноўнікаў трэба вучыць. Яшчэ й дэпутатаў актыўных. Наагул трэба вучыць актыўных людзей, што мы й не перастаем рабіць. Прыйдзе час і для нашых “вучняў”.

Разуменьне замест расколу – вось пазыцыя, якой я цалкам прытрымліваюся”.


http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/10/E4C2A084-016D-4E49-9EA6-6D66CD139097.html

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.