|
Мэта конкурса - пошук і падтрымка маладых талентаў – будучых даследчыкаў, палітыкаў, журналістаў, якія выказваюць свежыя незалежныя погляды і думкі, шануюць дэмакратычня каштоўнасці.
Накірункі ведаў (дысцыпліны):
Гісторыя, літаратура, юрыспрудэнцыя, гісторыя права, журналістыка, дыпламатыя, паліталогія, эканоміка (эканамічная гісторыя).
Маштаб асобы Льва Сапегі дае магчымасць падыходзіць да тэмаў і сюжэтаў конкурса шырока. Гэта могуць быць і гістарычныя рэтраспектывы, і значныя праблемы сучаснага жыцця Беларусі (стасункі Ўсход-Захад, шматаблічнасць груп інтарэсаў у краіне, міжрэлігійныя адносіны і да т.п.).
Вітаем працы, што адлюстроўваюць сучасны стан ведаў прадмета і дэклараванай тэмы. Знаёмства канкурсантаў з новымі даследчыцкімі падыходамі, навуковай метадалогіяй, увага да міжнароднага кантэксту закранутай праблематыкі толькі ўпрыгожаць працы. Але паколькі конурс – вучнёўскі, больш істотна – аўтарскае разуменне тэмы. Яно дазваляе пазбегнуць сляпых паўтораў уяўна правільных тлумачэнняў гістарычных фактаў і сучасных праблем.
Аб’ём тэкстаў – да 20,000 знакаў (пажадана ў rtf/doc файлах). Мова работ – беларуская, руская.
Лепшыя творы канкурсантаў (2-5 у кожнай дысцыпліне) адбіраюцца для прэзентацыі падчас фінала (выступ аўтара, 2-3 хвіліны). Пераможцы атрымаюць значныя ўзнагароды, а работы будуць надрукаваныя ў перыёдыцы і зборніку. Выкладчык/куратар пераможцы таксама заахвочваецца ўзнагародай.
Падвядзенне вынікаў – на Каляды 2007/2008.
Падача работ – да 25 снежня 2007 г.
Дарога для ўдзелу ва ўзнагароджанні (вучню і настаўніку) аплачваецца.
Работы накіроўваць:
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
,
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
поштай ул.Якуба Коласа 25/1, кв.1, Мінск Беларусь 220013
даведкі 778-18-68, 292-57-51 Аляксей Хадыка, аргкамітэт
http://n-europe.eu/content/index.php?p=2637, па інфармацыі: www.belngo.info |