Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Лявон Вольскі: “Пасьля запуску “Белсату” ўлады пойдуць насустрач рокерам”
22.10.2007

Лявон ВольскіРадыё Свабода запрасіла  грамадзкім рэдактарам тыдня вядомага беларускага рок-музыканта Лявона Вольскага. Ягоныя абавязкі: штодня вызначаць пяцёрку лепшых матэрыялаў, даваць парады журналістам, а напрыканцы сплянаваць пятнічную вечаровую праграму, падсумаваць у наўпроставым этэры вынікі свайго рэдагаваньня.  

Радыё Свабода: “Вы звыкліся з фактычным абмежаваньнем права на музычныя выступы?”

Вольскі: “Цяперашняя беларуская музычная сытуацыя абсурдная. На мой погляд, тыя, хто гэтым кіруюць, далёка ня мысьляць, наперад не глядзяць. Гэта… ну, зусім тупа! У выніку нараджаецца знэрваваная маладая апазыцыя зь ліку тых, хто ня могуць пабыць на канцэртах ды выпусьціць там пару. Тады застаецца рабіць гэта, скажам, на мітынгах ці яшчэ дзе…”

Радыё Свабода: “У выніку, колькі канцэртаў вы далі за апошні час у Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне?”

Вольскі: “Н.Р.М.” у Польшчы зараз даволі вядомы гурт – іграем вельмі шмат. “Крамбамбуля” ва Ўкраіне. Нядаўна наладзіла два канцэрты ў Нямеччыне. Ну і “Н.Р.М.” таксама”.
Радыё Свабода: “Вас прымаюць там толькі аддаючы павагу таленту, ці адбіваецца яшчэ нейкі кантэкст?”

Вольскі: “Калі іграеш, прыкладам, у больш далёкай Швэцыі ці ў той самай Нямеччыне або Злучаных Штатах, безумоўна прысутнічае і палітычны кантэкст. Людзі прыходзяць паглядзець, што за цікавостка такая зь Беларусі забароненая? Такая забарона асабліва дзікаватая ў наш час, калі ў ЗША спадар Мур здымае абсалютна нэгатыўны і зьдзеклівы фільма пра Буша ды яшчэ й зарабляе на гэтым добрыя грошы…”

Радыё Свабода: “Але ж і дома ёсьць дзе, карыстаючыся вашай лексыкай, выпусьціць пару – скажам, карпаратыўныя вечарыны?”

Вольскі: “Пэўная частка бізнэсоўцаў, людзей прасунутых сапраўды любіць і слухае беларускую музыку. Ад “Крамы” да “Індзіга”.

Радыё Свабода:  “Матывацыя, паводле якой вы б адмовіліся ад запрашэньня зладзіць некаму вечар адпачынку?”

Вольскі: “Паводле розных крыніцаў, шмат хто там, наверсе, нас паважае, асабліва “Крамбамбулю”, а дзеці іхныя – “Н.Р.М.” Але ну ніяк немагчыма, напрыклад, каб на сваю акцыю нас запрасіў БРСМ. Хаця мы, у прынцыпе, напэўна, пагадзіліся б і наладзілі там такое шоў, што больш бы запрашэньняў не атрымалі”.

Радыё Свабода:  “А ці зьменіцца сытуацыя з запускам вяшчаньня альтэрнатыўнага тэлеканалу “Белсат?”

Вольскі: “Яшчэ не пачаўшы нават выхад у этэр, канал ужо робіць нейкія кліпы. Хаця я не скажу, што там вельмі высокая якасьць. Але прагрэс не спыніць, не стрымаць, як заўсёды… Таму, мне падаецца, будуць зробленыя нейкія захады для адмены забароны на пэўныя музычныя калектывы”.

Радыё Свабода: “Зразумела, каб вы не прыцягвалі ўвагі да палітычнай тэлеальтэрнатывы...”

Вольскі: “Калі мы, нашыя калегі будуць круціцца толькі па “Белсаце”, то гэта – гарантавана”.

 

http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/2D651A21-30CC-47ED-8CD9-75195BB6BD7F.html

 

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.