Форум грамадзянскай супольнасці УП: якую стратэгію далейшых крокаў прапануюць беларускія эксперты?
22.01.2010
29 студзеня
2010 году ў Мінску адбудзецца круглы стол “Форум грамадзянскай супольнасці:
актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю”.
Мерапрыемства пачнецца а 10.00 у залі PrincessII гатэля CrownePlaza па адрасе: Мінск, вул. Кірава,
13.
Круглы стол
працягвае серыю мерапрыемстваў па пытаннях удзелу беларускай грамадзянскай
супольнасці ў праграме Усходняга партнёрства, ініцыяваных міжнародным кансорцыумам
“ЕўраБеларусь” у 2008-2009 гадах. Суарганізатарамі ыступілі
таксама “Офіс за дэмакратычную Беларусь” і “Асамблея НДА”.
Нагодай для
абмеркавання стала паседжанне Каардынацыйнага камітэту (SteeringCommittee) Форума ГС21-23
студзеня 2010 году ў Бруселі,дзе падымаліся актуальныя пытанні ўзаемадзеяння грамадзянскай супольнасці
са структурамі Усходняга партнёрства.
Нагадаем, што
ініцыятыва стварэння такога камітэту як органа Форума ГС, які б пастаянна дзейнічаў,
была прапанавана членамі беларускай дэлегацыі 16-17 лістапада падчас першага
Форума ГС Усходняга партнёрства ў Брусэлі. Тады кансалідаваныя дзеянні
беларускіх дэлегатаў дазволілі сфарміраваць групу прыхільнікаў, якія падзяляюць
задачы актыўнага ўключэння грамадзянскай супольнасці на ўзроўні прыняцця важных
палітычных рашэнняў, і дабіцца стварэння Каардынацыйнага камітэту, у склад
якога ўвайшлі 2 дэлегаты ад Беларусі – Сяргей Мацкевіч (Асамблея НДА) і Улад
Вялічка (міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”).
У праграме круглага стала 29 студзеня 2010 году
даклад старшыні міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Улада Вялічкі пра
вынікі прайшоўшага паседжання і перспектывы далейшай працы Каардынацыйнага
камітэту, а таксама прэзентацыя стратэгічных прапановаў па накірунках працы і
формах узаемадзеяння беларускай грамадзянскай супольнасці і Форума ГС, якія
прадставяць эксперты Агенцтва гуманітарных тэхналогій і Беларускага інстытуту
стратэгічных даследванняў (BISS)
Да
ўдзелу ў абмеркаванні запрошаны дэлегаты Форума, эксперты ў сферы палітыкі і
міжнародных адносін, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленыя
прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і дзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама
прадстаўнікі еўрапейскіх структур.
Запрашаем да супрацоўніцтва прадстаўнікоў СМІ.
Кантактная інфармацыя для акрэдытацыі журналістаў:
e-mail:
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
,
маб. (029) 7422040 (Юлія Галіноўская)
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.