Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
AdvertisementAdvertisementAdvertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Імідж «несвабоды слова» ў Беларусі шкодзіць нават змагарам за свабоду
27.09.2007

Польскі Грамадскі камітэт аднаўлення здабыткаў Кракава адмовіў у інфармацыі беларускай жуналістцы Яніне Мельнікавай у сувязі «з сітуацыяй са свабодай слова ў Беларусі». 

Яніна Мельнікава ўзначальвае аргкамітэт медыя-кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну», якую праводзіць грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

«Беларускія журналісты, якія падтрымліваюць нашу кампанію, шмат пішуць у нашай прэсе аб праблемах захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, — распавядае Яніна Мельнікава. — Кранаючы гэтую тэму, нам хацелася прывесці прыклад стаўлення да помнікаў гісторыі і архітэктуры ў Еўропе, напрыклад у суседняй Польшчы. Я ведала аб існаванні Грамадскага камітэта аднаўлення здабыткаў Кракава і яго актыўнай дзейнасці па ўратаванню гістарычнага цэнтра гэтага прыгожага польскага горада. Таму і звярнулася да гэтай арганізацыі па электроннай пошце».

У адказе, які прыйшоў з Польшчы, журналістцы прапанавалі здабыць інфармацыю аб дзейнасці арганізацыі на яе Інтэрнэт-старонцы. А таксама пазначылі: «Бюро грамадскага камітэту з’яўляецца арганізацыйнай адзінкай Канцэлярыі прэзідэнта Польскай Рэспублікі, а сам камітэт ёсць органам, які дзейнічае пад патранатам прэзідэнта».

Таму, «улічваюxы асаблівасці дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь» Яніне Мельнікавай было прапанавана звязацца з прэс-службай Канцэлярыі прэзідэнта Польшчы, якая і мусіла вызначыць «асобу, упаўнаважаную на прадстаўленне адпаведнай і вычарпальнай інфармацыі».

У Канцэлярыі кіраўніка польскай дзяржавы беларускую журналістку накіравалі назад да Грамадскага камітэта аднаўлення здабыткаў Кракава. Але другі ліст у гэтую ўстанову даў прыблізна такі ж вынік, як і першы. З такой самай аргументацыяй: «З боку Грамадскага камітэта аднаўлення здабыткаў Кракава не магу прапанаваць пані далейшай дапамогі, прымаючы да ўвагі сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь як у дзяржаве, улады якой не гарантуюць свабоды дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, а таксама парушаюць міжнародныя нормы ў галіне праў чалавека, што знайшло свой выраз у рэзалюцыях і заявах Рады Еўропы», — адказаў на другі ліст беларускай журналісткі дырэктар бюро арганізацыі Мацей Вілямоўскі.

«Я магу пракаментаваць гэтую сітуацыю адным словам: дагуляліся», — кажа Яніна Мельнікава.

«Мы так часта бывам у Еўропе і так гучна “ныем” аб парушэнняў правоў у Беларусі, што гэта для еўрапейцаў стала ўжо “агульным месцам” і яны проста не хочуць мець з намі справаў, — тлумачыць Яніна Мельнікава. — Да таго ж, усё гэтае ліставанне адбывалася на тле чарговай беларуска-польскай дыпламатычнай “вайнушкі”, калі нашы ўлады адмовілі ва ўездзе польскім палітыкам. Таму не выключаю, што са мной адмовіліся мець зносіны проста як з прадстаўніцай Беларусі — не важна, што менавіта ў Беларусі я прадстаўляю. Гэта сведчыць аб тым, які імідж мы як краіна маем за мяжой».

Андрэй Аляксандраў

Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script  

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.