Шматстайнасць дзеля актыўнай грамадзянскасці
Міжнародны кансорцыюм «ЕЎРАБЕЛАРУСЬ»
Інфармацыйная платформа развіцця беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
AdvertisementAdvertisement

 

 

 

  

RSS
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Бібліятэка
Канферэнцыя “Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства”
11.04.2009

На канферэнцыі, якая прайшла 22 красавіка ў Мінску, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ўпершыню сумесна абмеркавалі значэнне, механізмы і перспектывы ініцыятывы Усходняга партнёрства для нашай краіны. Па выніках канферэнцыі, разам з асобнымі прапановамі беларускіх арганізацый і экспертаў, выпрацаваная рэзалюцыя, у якой адлюстраваныя асноўныя прынцыпы і падыходы, якія аб’ядноўваюць удзельнікаў адносна Форума грамадзянскай супольнасці.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія сабраліся на канферэнцыі, выказалі высокую зацікаўленасць у разгортванні праграмы Усходняга партнёрства і паўнавартаснага ўдзелу ў ёй Рэспублікі  Беларусь. З іншага боку, удзельнікі канферэнцыі выказалі занепакоенасць тым, што грамадзянская супольнасць па-ранейшаму выключана з працэсу выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў па праграме Усходняга партнёрства на нацыянальным узроўні. Пры гэтым было адзначана, што беларускія няўрадавыя арганізацыі з'яўляюцца найболей паслядоўнай і зацікаўленай у Еўрапейскай інтэграцыі часткай беларускага грамадства.

У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 130 лідэраў, актывістаў і экспертаў з больш за 80 арганізацый. Сярод іх - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, рэлігійных арганізацый, прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый. Таксама да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаныя прадстаўнікі Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Грамадска-кансультатыўнай Рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Кардынацыйнага бюро праграмы TASIS, дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь. Для асвятлення канферэнцыі ў сродках масавай інфармацыі быў акрэдытаваны 31 журналіст.

Канферэнцыя складалася з пленарнага паседжання, двух панэльных дыскусій і выніковага абмеркавання і прыняцця рэзалюцыі.  На пленарным паседжанні Часовы Павераны ў справах Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі сп. Жан-Эрык Гольцапфель прадставіў ініцыятыву Усходняга партнёрства і Форума грамадзянскай супольнасці. Прадстаўнік аргкамітэта канферэнцыі Уладзіслаў Вялічка выступіў з дакладам аб удзеле грамадзянскай супольнасці ў абмеркаванні ініцыятывы Усходняга партнёрства. Арганізатарамі таксама быў запланаваны выступ прадстаўнікоў афіцыйных улад Беларусі з ацэнкай ініцыятывы Усходняга партнёрства і яе даляглядаў для нашай краіны, аднак з іх боку ніхто не змог прысутнічаць на канферэнцыі. 

Панэльныя дыскусіі сабралі вельмі кваліфікаваных экспертаў трэцяга сектара і былі накіраваныя на абмеркаванне значэння і перспектываў ініцыятывы Усходняга партнёрства як у цэлым для Беларусі, так і для грамадзянскай супольнасці. Удзельнікі дыскусій агучылі і абмеркавалі прапановы па фармаце Форума грамадзянскай супольнасці ў межах Усходняга партнёрства. 

Арганізатары і ўдзельнікі канферэнцыі выказалі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні кола суб'ектаў, якія ўдзельнічаюць у абмеркаванні і рэалізацыі праграмы Усходняга партнёрства, а таксама адзначылі важнасць развіцця ўнутры-беларускага дыялогу органаў улады і грамадзянскай супольнасці ў агульнанацыянальных інтарэсах. 

Канферэнцыя "Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства" прапанавала запусціць стала дзейсны механізм кансультацый і абмеркаванняў для паўнапраўнага ўдзелу беларускай грамадзянскай супольнасці ў праграме Усходняга партнёрства. Вынікі канферэнцыі ў поўным аб'ёме будуць прадстаўленыя Еўрапейскай Камісіі, адказным структурам беларускай улады, няўрадавым арганізацыям краіны і распаўсюджаныя ў СМІ для публічнага абмеркавання. Запланаваная прэзентацыя вынікаў канферэнцыі на Пражскім форуме НДА 5-6 траўня 2009 года.


Прэс-анонс Канферэнцыі                                          Презентация ЕС инициативы Восточного партнерства (4,7 МБ) 

Выніковы прэс-рэліз (па-беларуску)                          Тезисы выступлений на панельных дискуссиях

Итоговый пресс-релиз (русская версия)

Рэзалюцыя (па-беларуску)

Резолюция (русская версия)
Інфармацыйныя партнёры
Праграма Канферэнцыі (па-беларуску)
Программа Конференции (русская версия)

 

 

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.