Шматстайнасць дзеля актыўнай грамадзянскасці
Міжнародны кансорцыюм «ЕЎРАБЕЛАРУСЬ»
Інфармацыйная платформа развіцця беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement

 

 

  

RSS
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Бібліятэка
Гранты на супрацоўніцтва ў галіне культуры
03.04.2009
Грантавы спабор Эўразьвязу: “Супрацоўніцтва ў галіне культуры” ладзіцца ў межах часткі 1.3 праграмы “Культура 2007-2013 “Праекты супрацоўніцтва з трэцімі краінамі (Cooperation Projects with Third countries)”.  Краіны-удзельніцы ў 2009 годзе: Беларусь, Арменія, Грузія, Малдова, Эгіпет, Іярданія, Туніс, Палестына.

     Партнэрамі могуць быць:  
- краіны-сябры Эўразьвязу;  
- сябры Эўрапейскай Эканамічнай Супольнасьці: Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія; 
- краіны-кандыдаты ў Эўразьвяз (Харватыя, Турцыя, Македонія) і Сэрбія.

     Мэты праекту: 
•    падтрымка міжкультуранга дыялёгу; 
•    падтрымка транснацыянальнае мабільнасьці асобаў, якія працуюць у галіне культуры; 
•    дапамога міжнароднаму звароту твораў мастацтва і мастацкіх вырабаў.

     Арганізацыі, якія падаюць заяву на ўдзел, мусяць адпавядаць наступным крытэрам: 
- зьяўляцца публічнай ці прыватнай арганізацыяй, якая мае юрыдычны статус і чыя дзейнасьць засяроджаная ў галіне культуры; 
- мець рэгістрацыю ў адном з азначаных вышэй дзяржаваў; 
- арганізатары культурнай дзейнасьці могуць узяць удзел у праекце пры ўмове, што яны займаюцца некамэрцынай дзейнасьцю.

     У праекце мусяць браць удзел мінімум тры заяўнікі мінімум з трох краінаў-партнэраў (сяброў Эўразьвязу), якія супрацоўнічаюць мінімум з адной «трэцяй краінай» у галіне культуры. Ня меней за 50% дзейнасьці мусіць ладзіцца ў гэтай «трэцяй краіне». Праекты ня могуць складацца выключна з утварэньня й вядзеньня інтэрнэт-сайтаў, з выдавецтва газэтаў ды часопісаў, з арганізацыі канфэрэнцыяў і сустрэчаў ці з дасьледчай дзейнасьці.

     Мінімальная працягласьць пректу — 24 месяцы.

     Мінімальны грант — 50 тысяч эўра, максымальны — 200 тысяч эўра. Падтрымка Эўразьвязу — максымум 50%  выдаткаў.

     Апошні тэрмін падачы заявак на суфінансаваньне праектаў – 1 траўня.

     Больш падрабязную інфармацыю (на ангельскай мове) глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://eacea.ec.europa.eu/ culture/index_en.htm

     Паводле рассылкі belngo.info

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.